Скачать книгу

аздобленыя срэбрам і звычайнай меддзю. Позірк улана прыцягнула пістоля з бліскучай новай дзяржальняй і вытраўленай выявай дуба на ствале. Ён узяў зброю ў руку – сядзіць добра, важыць трохі менш, чым зламаная, з дула пахне порахам.

      – Колькі?

      – Пан мае добрае вока. Гэта, здаецца, гішпанская праца… – няўпэўнена адказаў Янцэк. – Адкуль ён… Так, дрэва, герб Абрэры, што нездалёк ад Барселоны. Хай пан выбачае – старасць, Янцэк забывае больш, чым памятае.

      Гандляр пачаў нахвальваць свой тавар як мага мацней: і цэліць заўжды добра, і пораху вытрымлівае шмат, і са ста крокаў можна прабіць каня наскрозь. Тым часам ён надзеў акуляры. Не, не каб знайсці запіс пра зброю ў кнізе і прачытаць – Янцэк памятаў кошт кожнай рэчы ў гэтым і сотні іншых пакояў яго крамы, хай менавіта гэтая пістоля і здавалася яму незнаёмай. Як толькі ён расплюшчыў вочы – каменнае святло амаль збіла яго з ног. Цвёрдае, чырвона-белае, празрыстае, яно біла ў вочы і прымушала заплюшчыць іх. Янцэк назваў кошт.

      – Але гэта зашмат, пане, – памацаў кашэль Янка.

      – А што зрабіць, яснавяльможны пан? Гэта канчатковы кошт. Бачу, што пан – жаўнер, ды і не апошні. Ці няма з сабою такіх грошай?

      З пачатку кампаніі дывізія не сустракала непрыяцеля на сваім шляху, толькі некалькі хеўр ды дэзерціраў. А запасаў, якія малады ўлан узяў з дому, не хапала на добрую зброю. Здабыць столькі грошай не было дзе, а пістоля вельмі спадабалася. Янка пакруціў зброю, шукаючы, за што зачапіцца, каб скінуць хай з чвэрць кошту. «Non progredі est regredі[8]» – было выгравіравана на ствале.

      – Калі пан жадае, Янцэк можа абмяняць пістолю на нейкую каштоўную рэч пана. Напрыклад, пярсцёнак, – гандляр глядзеў на Янкаву руку.

      – Не, вы што, гэта ж падарунак. Ці ты вырашыў падмануць шляхціча? Гэты пярсцёнак дарагі толькі мне, а так звычайнае дрэва з каменем, – Янка паклаў пістолю. – У цябе няма чаго прапанаваць за яго. А ў мяне няма жадання развітвацца з ім.

      – Хай пан не злуецца. Гэта асаблівы ўзор палескай работы па дрэве. Антыкварыят! Янцэк ведае некалькі чалавек, хто вельмі цікавіцца такімі старымі рэчамі. Ці то пану лепш ісці ў бойку без зброі?

      Янка крочыў да карчмы, дзе спыніўся разам з Базылём. «Без прагрэсу ты ідзеш назад…» – круціў ён у галаве надпіс з пістолі. Пярсцёнак – проста кавалак дрэва з каменем, проста ўпрыгожанне. Белы воўк адляцеў ад удару. Улан калісьці чуў: калі старая з касой нахіляецца над чалавекам, ён можа каня над зямлёй падняць. Нічога чароўнага ў пярсцёнку няма. Янка гнаў думкі аб пані Чаплі, якую напаткаў некалі дзён таму. Лепш ён захавае ўспаміны пра яе, распавядзе сваім дзецям пра цуды на Літве, чым ляжа ў баі, бо не паспеў стрэльнуць першым.

      «Alea jacta est[9]» – было выгравіравана на пістолі.

      30 ліпеня 1794 года

      Уланам Кёнінга не далі адпачыць ні ля Ізабэліна, ні ў наступныя дні. Дывізія амаль кожны дзень ішла да новай вёскі ці мястэчка, разбівала лагер і спадзявалася на некалі дзён без маршаў. Хай пераходы і займалі ўсяго па тры-чатыры

Скачать книгу


<p>8</p>

Найвышэйшы камандуючы – кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка.

<p>9</p>

Не ісці наперад усё роўна што ісці назад (лац.).