ТОП просматриваемых книг сайта:
Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Читать онлайн.Название Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7207-48-0
Автор произведения Стэфан Корф
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Издательство Электронная книгарня
– З намі Бог! – ударылі галасы.
– Антоні Вялікі казаў: «Не апранай адзежы, якая зводзіць цябе да славалюбства». Нядаўна, гуляючы па лагеры, я чуў размову двух жаўнераў. Яны спрачаліся – хто з іх лепшы ваяр, хто пойдзе першым на ворага і хто заб’е больш маскалёў. Жаўнеры нават абмяркоўвалі грошы, якія кожны з іх гатовы паставіць. Яны абодва апранулі на сябе адзежу забойцы, а саван ахоўніка і Божага рыцара тапталі нагамі! Ці варта гэта добрага хрысціяніна, што ходзіць у нядзелю да касцёла? Ці варта гэта нашчадкаў ваяроў, што паклалі свае галовы пад Грунвальдам? Я вам адкажу – не! У былыя часы, калі яшчэ крыж не прыйшоў на землі нашых продкаў, у людзей быў звычай – прасіць прабачэння ў дрэва перад тым, як ссекчы яго. На жаль, пад час бойкі нельга сказаць «прабач» ворагу, у якога збіраешся трапіць куляй. Але што забараняе пасля паставіць свечку за чужога брата, бацьку, мужа? Што забараняе спытаць прабачэння, стоячы над ляжачым целам? Таму ідзіце на маскаля не дзеля свайго гонару, не дзеля багаццяў ці пасад, а ў гонар сваёй Айчыны і яе будучыні. Ідзіце мужна, не шкадуючы ні сябе, ні ворага. Але і не забывайцеся на літасць – не біце ў спіну і не дабівайце параненых. І тады Бог даруе вам замест саламянага даху – яснае неба, замест пітва ў карчме – мёд жыцця і веры, а нязжатае поле вернецца гадамі цёплага сонца і жыццядайнага ліўня. Амэн.
Вайскоўцы разыходзіліся па кватэрах. Янка набыў тонкую свечку, але так і не здолеў паставіць яе за чароўнага белага ваўка.
28 ліпеня 1794 года
Да абеду падалі смажаных галубоў на падушцы з тушанай у белым віне бульбы.
– Пані Марыля, мае віншаванні, гэта найлепшы земляны яблык, які я каштаваў! Дзе вы толькі яго знайшлі? – палкоўнік Станіслаў Кёнінг радаваўся першай добрай ежы за апошні час.
Тры дні полк пераходзіў ад адной маленькай вёскі да другой – не было часу ні разбіць добры лагер, ні заваліцца да нейкага шляхціча ў госці. А тут – аж два дні адпачынку. Ды і ізабелінскі пастар запрасіў да сябе палкоўніка і трох ротмістраў на пастой.
– Дзякуй, пан Станіслаў. Муж настаяў, каб вырошчваць бульбу.
– Гэта так, – уключыўся пастар Януш Ласкі. – Ведаеце, у Ірландыі, Шатландыі ці Францыі гэтая расліна пачынае замяшчаць пшаніцу. А чым мы горшыя? Адчуваеце, які смак? І галоўнае – з паўвалокі атрымоўваецца больш бульбы, чым якога збожжа. Не, гатаваць яго, вядома ж, не вельмі проста – патрэбны такія-сякія спецыі, травы, тлушч. Добра, калі знойдзецца нядрэннае віно ці смятана. Але ж я лічу, што ў будучым