Скачать книгу

была далёка не наіўная дзяўчына, умела адстойваць свае правы і, магчыма, нават маніпуляваць людзьмі. Удалося ж ёй сабраць бюро райкама і схіліць прысутнае начальства на свой бок. Хаця яна і сама была не апошнім чалавекам у тым кагале, узначальвала ідэалагічны аддзел, стаяла на варце справядлівасці і законнасці. А якое дачыненне да яе меў солтыс? Чаму спрыяў яе цётцы? Зрэшты, у солтыса з цёткаю маглі быць свае добрыя адносіны…

      Наступны сведка – камандзір партызанскага атрада Карп Шаш падрабязна апавядаў не столькі пра Мартынюк, колькі пра сутычкі з немцамі, пра партызанскія аперацыі. Толькі напрыканцы, быццам успомніў, для чаго яму прапанавалі напісаць гэтае сведчанне, пачаў апавядаць пра дзейнасць Мартынюк, што яна была партызанскай сувязной, пачынаючы з вясны 1942 года, часта наведвала атрад у Грушаўскім лесе, прыносіла звесткі пра акупантаў і спісы тых людзей, якія пайшлі на службу да немцаў. Дарэчы, падкрэсліў партызан, са сваёй вёскі Зёльнава ніводнага чалавека не выдала. Акрамя таго, Мартынюк стварыла падпольную камсамольскую арганізацыю, у 1943 годзе, калі немцы вывозілі моладзь, 50 чалавек хлопцаў прыйшло ў атрад. Аднак, калі паслалі яе дамовіцца з чэхаславакамі, што былі на службе ў немцаў, у яе нічога не атрымалася. Аповед камандзіра атрада абрываўся на незакончаным сказе, напэўна, працяг быў згублены.

      Юля вельмі ўзрадавалася, калі знайшла паміж старонкамі папкі маленькі нататнічак, які належаў Клаўдзіі Міхайлаўне і прагна ўпілася вачамі ў радкі, накрэсленыя алоўкам.

      «20.12.1943.

      Я склала ліст па-польску, які кампраментуе кіраўніка польскай нацыяналістычнай арганізацыі. Сястра паслала пісьмо па пошце ў жандармерыю. Наша правакацыя ўдалася, гестапа арыштавала яго, больш ён кіраваць не будзе».

      Юля некалькі разоў перачытала гэты запіс, на яе павеяла магільным холадам, але яна пастаралася апраўдаць Клаўдзію Міхайлаўну. Напэўна, гэта неабходна было зрабіць, каб нейтралізаваць варожа настроеных людзей, падумала яна і прадоўжыла чытанне. З наступных запісаў цяжка было нешта зразумець, хіба толькі настрой аўтаркі.

      «9.03.1944.

      Выступалі ў брыгадзе ім. Дзяржынскага. Чаму я на той момант не захварэла?

      12. 03.1944.

      Я ў страшэнным адчаі. Усё гэта прадчувала. Калі яшчэ раз гэта здарыцца, я не вытрымаю, сарвуся.

      9.04.1944.

      Гэта ўсё трэба выкінуць з галавы назаўсёды. Так і вырашана. Але колькі для сябе ні вырашай, а ўсё роўна…

      9.05.1944.

      Адбылося бюро ЛКСМБ. Цэлы дзень ішла ў атрад. Сама не разумею, як гэта магло здарыцца, што я заблудзілася ў лесе. 12 гадзін хадзіла па балоце. У атрад прыйшла толькі а першай гадзіне ночы.

      13.05.1944.

      Сувязных накіравалі ў падпольныя арганізацыі. Ва ўсіх настрой баявы – хутчэй дабіваць нямчуру. Іду ў Антопаль з лістоўкамі».

      Прачытаўшы гэты запіс, Юля міжвольна падумала: «Няўжо Клаўдзія Міхайлаўна настолькі была ўпэўненая ў сабе, што занатоўвала такія звесткі? Хаця, магчыма, на той час немцам

Скачать книгу