Скачать книгу

з клуба, куды заходзіла паслухаць радыё. На кватэры, дзе я здымала пакойчык, у гаспадыні былі госці: хлопец і дзяўчына. Я павіталася і пайшла ў свой пакой, дзе пачала чытаць матэрыялы для даклада па працы сярод жанчын. З-за дзвярэй чуўся смех і гаворка. Гэтая гамана мне замінала засяродзіцца на чытанні. Я прыслухалася і пачула наступнае: “Англія і Амерыка хутка заваююць Савецкі Саюз”. Здаецца, гэтыя словы прамовіла дзяўчына, якая гасцявала ў доме гаспадыні. Паколькі працаваць было немагчыма, я вырашыла скарыстаць вольны час для таго, каб памыць бялізну. Узяла вядро, пайшла да калодзежа і раптам убачыла, што на сцяне дома, дзе жыў суддзя таварыш Тараканаў, прылеплена лістоўка. З акна падала святло, я прачытала тэкст контрэвалюцыйнага зместу, сарвала і ўзяла з сабою. Зачарпнула вады, прыйшла дамоў, паказала лістоўку гаспадыні, спытала, хто гэта мог зрабіць, але адказу на гэтае пытанне не атрымала. Калі памыла бялізну, пайшла да таварыша Тараканава, расказала пра лістоўку. Ён узяў паперку і накіраваўся да маёра дзяржбяспекі Войкава, а я вярнулася дамоў. На другі дзень а дзясятай гадзіне я прыйшла на працу ў будынак насупраць РК КП(б). Пабыла 20 хвілін і вырашыла заявіць у органы дзяржбяспекі пра тых гасцей, што ўчора былі ў гаспадыні, зайшла ў райвыканкам да сваёй добрай прыяцелькі Косцікавай і прапанавала ёй прайсціся па горадзе. Гаварылі мы пра масавыя мерапрыемствы, якія рыхтаваліся да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. На зваротным шляху Косцікава падняла чатыры ці пяць лістовак, у якіх былі пагрозы партыйным работнікам у тым ліку і мне. Гэтыя паперкі мы занеслі маёру Войкову».

      Далей было запісана пытанне, пастаўленае следчым: «Хто мог выказваць пагрозы ў ваш адрас?» На яго Мартынюк адказала так:

      «Асабіста мне ніхто не пагражаў, але мая сястра Надзея, якая жыве ў вёсцы Зёльнава, перадавала выказванне Аліфярук Веры, быццам я стала зусім не нашай дзяўчынай, таму што скончыла савецкую вучэльню і цяпер буду на ўсіх пісаць даносы. Між тым, сама Аліфярук – дачка кулака, у 1942–1943 гадах яна вучылася кравецкай справе ў Антопалі, да яе часта наведваліся паліцаі, адзін з іх – Бортнік – з’ехаў з немцамі. Цяпер яна працуе тэлефаністкаю. Наогул, думаю, што гэтыя лістоўкі магла распаўсюдзіць тая дзяўчына, што прыходзіла да маёй гаспадыні. Ды і сама гаспадыня не раз выказвала сваю незадаволенасць пастаўкамі, якія абавязана была плаціць».

      Да пратаколу допыту прыкладаліся лістоўкі, на якіх друкаванымі літарамі было напісана: «Смерць савецкім заправілам – прыгнятальнікам народу», «Смерць камуністам-фашыстам! Смерць здрадніцы Мартынюк».

      Юля прачытала цыдулкі, ёй здалося, што гэта правакацыі і яна звярнула да работніцы архіва з абурэннем:

      – Паглядзіце, ці ж гэта почырк Мартынюк?

      – Следчым і суду відней, я толькі архіўны работнік, – адказала Антаніна.

      Юля перагарнула старонку, убачыла пісьмо Клаўдзіі Мартынюк да Сіроціна, прабегла яго вачамі і сказала:

      – Вось і Сіроціна яна пераконвае ў сваёй невінаватасці. Гэтыя падзеі ледзь не давялі яе да самагубства.

      – Рэдка

Скачать книгу