Скачать книгу

адшукала патрэбны нумар тэлефона, пазваніла, папрасіла паклікаць Клаўдзію Міхайлаўну. Незанаёмы жаночы голас адказаў, што тут такая не жыве. Журналістка звярнулася ў гарадское даведачнае бюро, дзе ёй паведамілі, што Мартынюк памерла. Гэта навіна растрывожыла, усхвалявала душу, пасеяла ў сэрцы адчуванне віны. Міжвольна ўявілася, што Клаўдзіі Міхайлаўне перад смерцю патрэбна была нечая дапамога, а яна, Юля, нават і не згадвала пра яе. Здараецца роднасць душ не толькі па крыві, але па перакананнях, захапленнях ці аднолькавых поглядах на жыццё. Чамусьці Юля адчувала роднасць з гэтаю немаладою жанчынаю. Што ж для яе можна зрабіць цяпер? Занесці на магілу кветкі? Гэта зрабіць лёгка: у бліжэйшую суботу наведаць дзве магілы: сынаву і Клаўдзіі Міхайлаўны. І ўсё?.. Кветкі хутка завянуць. Памяць пра чалавека не павінна вянуць і засыхаць. Рашэнне прыйшло імгненна: трэба знайсці следчую справу Мартынюк і расказаць яшчэ раз пра гэтую жанчыну.

      Юля зноў пайшла да рэдактара і папрасіла напісаць заяву ў абласное ўпраўленне Камітэтата дзяржаўнай бяспекі з просьбою дазволіць ёй пазнаёміцца са справаю Клаўдзіі Міхайлаўны.

      – Сёння не змагу, а заўтра падрыхтую гэты дакумент, – паабяцаў рэдактар. – Але ж для таго, каб працаваць у архіве, трэба шмат часу.

      – Часу ў мяне дастаткова. Вы ж ведаеце, я зноў адна.

      – Нічога, Юля, трымайся. Свет вялікі. Добрых людзей шмат, – спачувальна ўсміхнуўся рэдактар. Твар у яго быў чырвоны і лагодны, як пірог, які толькі што дасталі з печы.

      Юля ўсміхнулася ў адказ, а сама падумала, што Мікалай Ігнатавіч, напэўна, ужо прычасціўся з самага ранку са свайго запаветнага сейфа рытуальнымі ста грамамі каньяку ці гарэлкі. На шчасце, на адносінах да калег, гэта адмоўна не адбіваецца.

      – Клаўдзія Міхайлаўна для мяне была душэўна блізкім чалавекам. Я нават не ведаю што, але нешта звязвае яе са мною. У мяне ёсць патрэба вывучыць яе лёс, няхай па следчых і судовых матэрыялах. Гэта ж лёс цэлага пакалення людзей, якія перажылі жахі таталітарнага рэжыму.

      – Добра, вывучайце, але не забывайце пра свае службовыя абавязкі.

      – Газета для мяне – справа святая і першачарговая, – адрапартавала Юля.

      – У такім разе выконвайце рэдакцыйнае заданне: сёння а дванаццатай гадзіне адчыняецца новая крама «Разумныя рэчы». Трымайце запрашальны білет, – рэдактар пасунуў да Юлі па стале паперыну.

      – Дзякую за давер.

      – Чакаю цікавы рэпартаж.

      – Будзе зроблена. Да заўтра, – адказала Юля.

      Яна вярнулася ў кабінет, узяла дыктафон, паглядзела на гадзіннік. Да адкрыцця крамы заставалася яшчэ цэлая гадзіна. Вырашыла не садзіцца на тралейбус, а прайсціся пешкі, хоць і разумела, што хадзіць па вуліцы з інтэнсіўным транспартным рухам – шкодзіць здароўю. Аднак хутка зразумела, чаму ёй захацелася прайсціся. На вуліцы Маскоўскай таксама зацвілі некалькі каштанаў. Ад летняй гарачыні і шкодных выкідаў лісце апала, тырчала голае вецце, але на асобных галіна распусціліся новыя, восеньскія, кветкі і светла-зялёная кволая лістота. Гэта не

Скачать книгу