ТОП просматриваемых книг сайта:
Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Читать онлайн.Название Берлінская мазаіка
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7007-04-2
Автор произведения Алесь Тарановіч
Серия Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
Издательство Электронная книгарня
Рэдка каму пашанцуе ўбачыць «зялёны» промень сонца на заходзе. Я бачыў яго двойчы.
Мяне навучыў гэтаму Клод Манэ.
Як двойчы бачыў і «бітву» на Варшаўскім мосце паміж Кройцбергам і Фрыдрыхсхайнам, чаго не бачыў ніхто з маiх землякоў…
Хочацца не адпускаць гэты дзень, учапіцца ў яго зубамі і ўсімі фібрамі душы…
Перакуліўшы пару кілішкаў «Ramazotti», кружляць да стомы па пустэльнай Шамiсo Плац, над якой далікатна разліў сваё срэбра месяц, якi вяжа з думак мудрагелістыя заслоны…
Баразніць коламі гурбы шапатлівай лістоты.
Потым кінуць ровар дзе патрапіла і рабіць толькі тое, што жадаюць твае ногі… рэалізавацца ў паэтыцы і эстэтыцы абсурду…
Напрыклад, змяшацца з натоўпам турыстаў, якiя размаўляюць на мове Рамазоццi, і бязмэтна блукаць па бліскучых чарапашыных спінах гарбатых вулачак…
Шукаць ці то цень самога Шамiсо, ці то яго сябра, казачніка з утрапёнай душой Э. Т. А. Гофмана, які ўмеў ператвараць рэальнасць у паэтычны сон…
Зазірнуць у старажытны туалетвасьмікутнік на рагу (месца сустрэч «гомiкаў»), кавярні, у вакне якой намаляваны Навухаданосар, чамусьцi, на пару з Чэ Геварам.
Пры святле паходняў удыхаць гукі класічнай гітары…
І усё гэта ўпісваецца ў тканіну аповеду пра «бабіна лета»…
Мінулае – aб’ект экспансіі сучаснасці, і турысты – авангард яго войска.
Іх патрабавальнае каханне прасейвае стагоддзі…
А людзі не заўважаючы гэтага, праносяцца паблізу ў сваіх бляшаных трунах…
Яны жывуць у шалёным тэмпе, стала спяшаюцца за чымсьці і да чагосьці, не прыкмячаючы таго, што атрымалі, што складае іх сапраўднае жыццё…
Хто ведае, Берлін, можа быць і я твая часцінка і змагу рэалізавацца ў эстэтыцы твайго вялізнага быцця…
На такой ноце добра б скончыць гэтую iскрамётную рэлаксацыю…
Штораз, калі сыходзіць «бабіна лета», падаецца, што сыходзіць часцінка самога цябе.
Потым будзе ўсё зноў, – новая праца, новыя сустрэчы, праблемы і поспехі.
Кароткае яно, «бабіна лета», але замест «бывай» – да наступнай сустрэчы!
І я кідаю манетку ў канал…
Берлін – forever
Гэты горад.
Паспрабую сабраць у словы свае ўражанні ад гэтага горада, якімі я набіты, як кашалёк пасля атрымання зарплаты, адпускных і прэміяльных адначасова.
Паспрабую.
Хоць разумею, што гэта дарэмна.
З першых жа хвілінаў знаёмства ён паклаў мяне на лапаткі.
З тых самых часоў, калі ў фіялетавым змярканні ўбачыў бясформную памаранчавую скалу