ТОП просматриваемых книг сайта:
Галасы (зборнік). Макс Шчур
Читать онлайн.Название Галасы (зборнік)
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-45-2
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
4
Я знаходжуся ў Празе. Мне трэба тэрмінова, літаральна да заўтра, зняць нейкі дакументальны фільм. Здымкі адбываюцца ў інтэрнацкім пакоі, галоўны герой – пажылы чалавек, нешта апавядае на камеру. Пасля інтэрв’ю я нагадваю яму, што заўтра мы павінны дазняць ягоную сустрэчу з Бонды, чалавек абяцае прыйсці, ён нібыта добра ведае Бонды асабіста. Я нечувана рады такому поспеху. Выходжу на вуліцу, на дварэ вечар, аранжавае сонца яшчэ не зайшло. Мне трэба ісці дамоў – замест гэтага я пастанаўляю пайсці ў горад, дзе знаходзіцца адзін добра вядомы мне бардэль. Узняўшы на развітанне галаву, у акне сваёй кватэры на восьмым ці дзявятым паверсе я бачу на фоне жоўтага святла ў кухні сілуэт сваёй дзяўчыны. У думках я развітваюся з ёю, а сам хаваюся за рогам дома насупраць, спадзеючыся, што яна мяне не заўважыць. Урэшце, здымкі скончыліся раней, чым было запланавана, я паспею яшчэ схадзіць у горад і вярнуцца. Пазней магу ёй пазваніць, папрасіць прабачэння, што затрымаўся.
Я кіруюся на поўдзень, удоўж ракі. У тых раёнах ніхто не ведае мяне, бо я завітваю туды рэдка, таму ніхто не здагадаецца, з якой мэтай я туды іду. Вось калі б я скіраваў у цэнтр, дзе апроч бардэляў, уласна, нічога няма, то ўсё адразу было б ясна – а так я магу прыкідвацца турыстам, які проста аглядае горад. Навокал такіх нечувана шмат – натуральна, цяпер лета. Я іду па набярэжнай, якая раптоўна кудысьці знікае, зліваючыся з ракой, – каб не ісці па вадзе, я мушу збочыць і апынаюся на нейкім каменным пагорку, кшталту піраміды з чорнага мармуру, па стромкіх прыступках якой сцякае вада, –