ТОП просматриваемых книг сайта:
Галасы (зборнік). Макс Шчур
Читать онлайн.Название Галасы (зборнік)
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-45-2
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Я кінуўся да кніжных паліцаў з намерам па-хуткаму перадраць якога-небудзь з маіх улюбёных аўтараў. Толькі цяпер, у найбольш крытычны момант сваёй пісьменніцкай кар’еры, я ўсвядоміў, наколькі павярхоўна, безадказна й нехлямяжа мае славутыя калегі-папярэднікі, за рэдкімі выключэннямі, апісвалі свет сноў і галюцынацый (натуральна, у параўнанні са мной). Адкідаючы кнігу за кнігай, я ўсё глыбей расчароўваўся ўва сусветнай літаратуры з яе тупой скіраванасцю на даўно нікому не цікавы дзённы свет рэальных падзей з яго аднастайнымі псеўдапраблемамі. Чаго ж пасля дзівіцца, што людзі ў сучаснасці, апрача хіба снобаў-інтэлектуалаў, усё часцей аддаюць перавагу насычаным падзеямі й перыпетыямі серыялам, баевікам ці фэнтэзі, не кажучы пра камп’ютарныя гульні? На халеру простаму рабочаму чалавеку ваш гнілы рэалізм? Яму яго і ў звычайным жыцці хапае… Нездарма на святы людзі так любяць глядзець па тэлебачанні казкі. Сон насамрэч – гэта тое скрыжаванне, у якім фікцыя ці казка ўцелаўляецца ў праўду: калі пакласці на адну шалю ўсю так званую «сур’ёзную» літаратуру, а на другую – самы звычайны, нават не самы яскравы сон, то відавочна, каторая з іх пераважыць…
Трасца, гэта ўсё цудоўна, але што ж рабіць? Плюнуць на таблеткі й зноў перайсці на алкаголь? Але ж ёсць рызыка, што паўторыцца тое самае, што ўжо было ў Празе: насню няведама чаго, а прыгадаць, пагатоў запісаць, не здолею… «Не хочаш сніць – не муч паўкуляў мозгу», гучыць старая прымаўка прафесійных снавідчыкаў. Лёгка ім было казаць! «Калі можаш не сніць – то й не сні…»