ТОП просматриваемых книг сайта:
Галасы (зборнік). Макс Шчур
Читать онлайн.Название Галасы (зборнік)
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-45-2
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Прызнайцеся, што і вам яна здаецца амаль нармалёвай, праўда? Калі не лічыць майтак… Гэта таму, што вы яшчэ не ведаеце пра яе галоўнага. Цымус у тым, што Пенсіянерка не столькі любіць сапраўдных мужыкоў ці прыборку, колькі краскі. Кветкі. Ужо ўвечары таго ж дня, калі я ўсё-ткі прымусіў сябе вярнуцца з бара дамоў, на Пенсіянерчыных дзвярах красаваў уласнаручна ёю сплецены вянок. Назаўтра па ўсім калідоры ўжо віселі карціны з выявай сланечнікаў – карцін было дзесяць, і ўсе яны былі аднолькавыя, прасцей кажучы, гэта была адная й тая ж карціна ў дзесяці асобніках. Не работы Ван Гога, не падумайце – самыя звычайныя сланечнікі, па-мойму, гэта была нават фотка. Тады ўжо мне стала ясна, што кепска будзе. На наступны дзень на балконе выстраіўся шэраг гаршчкоў з чымсьці чырвоным, а ў кутку на калідоры з’явіўся кактус, усяго толькі на галаву вышэйшы за мяне. На працягу месяца Пенсіянерка паваліла наўкол дома ўсе дрэвы, каб тыя не засцілі яе кветкам сонейка, а на іхным месцы разбіла клумбы, на якіх з таго часу сядзіць, што курыца на яйках. У дадатак яна пачала аплятаць пад’езд нейкай лазою, у якую па-майстэрску ўпляла нейкую паўзучую квітнеючую брыдоту. Калі адзін бабыль-алергік паспрабаваў супраць гэтага пратэставаць, на яго чыста выпадкова ўпаў з балкону гаршчок. Магілу алергіка Пенсіянерка пачала даглядаць настолькі самааддана, што тая зрабілася найпрыгажэйшай на цвінтары: ад кветак там літаральна не засталося жывога месца, і магіла стала нагадваць наш дом на Каляды ці іншыя святы…
Праз тое, што Пенсіянерка з прынцыпу пакідае дзверы сваёй кватэры адчыненымі, каб не прапусціць найменшага руху некаторага з суседзяў, магу засведчыць, што і ў яе кватэры ад кветак няма жывога месца. Кветкі ў яе як сапраўдныя, так і штучныя, і знаходзяцца паўсюль, ад столі да хатніх тэпцяў. З размовы між Пенсіянеркай і паштаркай я ўведаў, што мая новая суседка яшчэ й выпісвае часопіс «Папараць». Адным словам, калі Пенсіянерка ў найбліжэйшы час не пераедзе з нашага дома да таго ж алергіка пад свае дарагія кветкі, то нам давядзецца неўзабаве прасякаць сабе дарогу дамоў з дапамогай мачэтэ.
Кацятніца
Кацятніца, або Катабаза, паводле паходжання не мясцовая, таму кандыдаваць на старасту зусім не можа, хаця вельмі гэтага б хацела, каб магчы лепей бараніць інтарэсы