ТОП просматриваемых книг сайта:
Уладзевы гісторыі (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў
Читать онлайн.Название Уладзевы гісторыі (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7030-21-7
Автор произведения Уладзімір Сіўчыкаў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Але, аказваецца, мяккі знак можа быць вызначальным, знакавым і спалітызаваным ня толькі ў нашае мове і рэчаіснасці!
Альтэрнатыва
Часам нядобразычліўцы, што беспамылкова адчувае па інтанацыях, пытаюцца ва Уладзі:
– А ў якім вы за сябра пісьменніцкім саюзе, Уладзімір?
– У адзіна правільным і самым сапраўдным, у тым самым, што быў утвораны ў 1932 годзе на загад Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, у тым, у які ўваходзілі Народныя паэты і пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў і Максім Танк, Міхась Лынькоў і Іван Мележ, Васіль Быкаў і Янка Брыль…
Адказ гэты, як правіла, аказваецца вычарпальным і не вымагае дадатковых каментароў правакатарам.
Гэтае салодкае слова – халява!
Аднаго разу перастрэў Уладзя ў вагоне метро Алеся К.
Разгаварыліся, а за два перагоны паспеў пахваліцца Алесь і тым, што быў у Доме друку і вяртаецца адтуль не з пустымі рукамі.
– Надоечы выйшла анталогія вершаў і песень пра каханне. Уключаны туды й верш Міколы Маляўкі, а я хачу зрабіць сябру сюрпрыз. Даўно ведаю дзявок з цэха ўпакоўкі… Падыйшоў, і яны далі мне адзін том…
Ніякаватасць Уладзева змяшалася са здзіўленнем і абурэннем. Як гэта – “далі”?! Даць або падарыць можна толькі тое, што табе належыць!
Да таго ж, калі і “здабыў” такі трафей, дык не хваліўся б! Імаверна – мог ня ведаць Алесь, што якраз Уладзя за дырэктара ў выдавецтве, што фігуруе на тытуле кнігі. Але ж пазначаны ён быў у ёй і як укладальнік тома і як ягоны рэдактар! І гэта ўсё пры тым, што сам Алесь адзін час узначальваў дзяржвыдавецтва!
Пагартаў Уладзя на працы слоўнікі, а ў тым ліку і пяцітомны “Тлумачальны…”. І яшчэ раз пераканаўся, наколькі неаператыўна рэагуе лексікаграфія на многія моўныя з’явы, асабліва ў размоўнай лексіцы і ў маладзёвым слэнгу.
Слова “халява” падаецца там толькі як частка бота і як выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка. Але й ні паўслова пра выразы кшталту “атрымаць на халяву”, што значыць задарма, не заплаціўшы!
Канспіратаркі
У сталічнай элітнай школе № 19 з матэматычным ухілам у адзінаццатым класе была Алеся за старасту.
Пасля заняткаў у першую змену нярэдка званіла яна на працу бацькам, каб дазнацца, калі тыя вернуцца, і на некалькі гадзін прыводзіла ледзь не паўкласа дадому – папіць гарбаты, паслухаць музыку, паблукаць па інтэрнэце, падзяліцца планамі на будычыню…
На лесвічнай пляцоўцы кожнага разу прачыняліся суседскія дзверы, і глыбокая пенсіянерка Соф’я Тодараўна сустракала яе неадменным “Добры дзень, Алеся!”, а нярэдка і частавала сваім фірмовым дэлікатэсам – печывам у выглядзе грэцкіх гарэшкаў са згушчонкаю ўсярэдзіне. А вось на Алесіных аднакласнікаў не зважала, нібыта ня бачыла іх. Не было выпадку, каб за два гады яна не правяла старшакласнікаў словамі “Да пабачэння, Алеся!”, нягледзячы на тое, што якраз дзяўчына-суседка