Скачать книгу

калідоры Юрыя С. калега-літаратар Алесь Г. і са спачуваннем спытаўся: – Нешта ты пахмурны?

      – Ды вось, браце, не шансуе апошнім часам… Жонка хварэла – тры месяцы пралежала ў лякарні. А цешча дык увогуле інфаркт перанесла й ледзь выкараскалася, – паспавядаўся Юрась. – Дый напісаў апошнім часам нямнога – усяго толькі дзьве гумарыстычныя аповесці…

13 ліпеня 1993 года.

      Абрэвіятуры

      Уладкавалася была на працу ў акадэмічны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа жонка паэта Міколы М.

      Прыйшла яна ў сектар, на непасрэднае мейсца працы, і вельмі пакрыўдзілася на прынятую там абрэвіятуру “жопіс”, якую адрасавалі супрацоўніцам – ЖОнкам ПІСьменьнікаў.

      – Папрашу ня блытаць, – рашуча заявіла кабета. – Мой муж – не просты, не звычайны пісьменьнік, а паэт!

      Загадчык сектара Аляксандр Мікалаевіч Б., якому расказалі пра жаночую крыўду, меланхалічна разважыў: – Ну што ж, калі яна ЖОнка ПАЭТА, дык давядзецца нам усім у адносінах да яе выкарыстоўваць іншую абрэвіятуру, іншае скарачэнне: “ЖОПАЭТА”!

21 студзеня 1994 года.

      Сузіранне

      Славутая перакладчыца японскага клясыка Басё на расейскую мову Вера Маркава нарадзілася ў Менску. Гэта яшчэ адна нітачка, яшчэ адна містычная сувязь паміж Японіяй і Беларуссю, якіх, пры жаданні, можна знайсьці нямала.

      Турыстаў у Японіі прывозяць на пляцоўку, адкуль відаць Фудзіяма, і пакідаюць там на некалькі гадзін. Тыя абураюцца: што мы будзем рабіць тут столькі часу?! “Сузіраць прыгажосць”, – чуюць яны ў адказ.

      Пэўна, і ў беларусаў ёсць гэткае ж імкненне да цярплівага сузірання хараства. Спыніцца, засяродзіцца й сузіраць – гэта вельмі карысна. Любы беларус можа прыйсьці, прыкладам, да гарадзенскай Каложы і сузіраць гэты цуд гадзінамі. Альбо прыйсці да полацкай Сафіі, да Сынковіцкай царквы-крэпасці, няспеша абходзіць іх і падоўгу любавацца іхнаю красой. Альбо папросту ляжаць на спіне дзе-небудзь на ўзлеску і бясконца глядзець на аблокі.

      А калі павярнуць пытанне “Ці падобныя светапогляды беларусаў і японцаў?” у гумарыстычны бок, дык чалавек аніколі ня стоміцца, як бы доўга яны ні доўжыліся, сузіраць чатыры рэчы: як цячэ вада, як гарыць агонь, як яму выдаюць грошы і як іншы працуе, а ён там часам спачывае.

23 ліпеня 2004 года.

      Пытанні крыві

      Мабыць, слушная здагадка-азарэнне: напэўна ж, нездарма апынулася ў Парыжы беларуская дзяўчына Надзея Хадасевіч з мястэчка Зембін. Хутчэй за ўсё, паклікала яе ў Францыю кроў. Паклікалі тыя кропелькі гальскае крыві, якія пацяклі, запульсавалі ў жылах яе продкаў напачатку дзевятнаццатага стагоддзя, пасля таго, як на Барысаўшчыне некалькі месяцаў кватаравалі напалеонаўскія войскі. Пад Зембіным і дагэтуль стаіць так званы Напалеонаў дамок…

      Дык ці не да далёкіх сваякоў выправілася напачатку дваццатага стагоддзя Надзея з надзеяй ці нават з пэўнымі гарантыямі?

      Мабыць, была пэўная наканаванасць і ў тым, што сталася яна навучэнкаю, а потым і жонкаю, стваральніцай музея і захавальніцай творчай спадчыны славутага

Скачать книгу