Скачать книгу
дзень пакутаваў ад загадкавага здарэння. Не дапамагло разабрацца і тое, што ён пісаў учора пра душу. Другую ноч ён не мог забыцца. Праверыў градуснік – амаль зашкальвае. Цела гарыць, быццам яго аблілі варам. Заснуць нельга. І вось у яго дрымоту настойліва пранікаюць абрыўкі фраз, часта без аніякай сувязі з’яўляюцца малюнкі перажытых успамінаў, бачаных некалі кінафільмаў – потым усё гэта раптам знікае. Часам ён расплюшчвае вочы і бачыць перад сабою цьмяныя сцены пакоя, кніжную паліцу збоку ды акно, завешанае гардзінай. І сцены, і пабеленая крэйдай столь, здаецца, душаць сваім цяжарам. Хочацца вырвацца з гэтай цеснай клеткі на волю. Аднекуль зверху (ці гэта здаецца?) далятае ніколі не чуты, непаўторны гук: быццам дзесьці трывожна забілі ў набат, потым нібы тысячы званоў адначасова загаварылі і спляліся ў адным перазвоне. З кожнай хвіляй гук узмацняецца, пераходзіць у дакучлівае гудзенне, і калі дасягае самай высокай і непрыемнай ноты (захацелася нават заткнуць вушы), чалавек адчувае, што цела сціскаецца, нібы жалезным скафандрам. Скура робіцца цвёрдай і халоднай, а сэрца, здаецца, вось-вось выскачыць з грудзей, нібы гарбузік са сціснутай у руцэ мякаці. Ён бачыць, што «скафандр», які душыць яго, неўзабаве выцягваецца ў даўжыню, ператвараецца ў цьмяную шахту-калідор. Чалавек з цяжкасцю праціскаецца праз гэты калідор, дзе ў канцы мігціць далёкае і выратавальнае святло. З такой упарстасцю, з якой змяя вышчэмліваецца са старой скуры, ён прадзіраецца праз загадкавы тунэль – святло набліжаецца марудна. Высільваецца, паўзе і цягнецца – ні канца ні краю. Здаецца, яму вечна прабірацца… Яркі ўсполых блакіту прыходзіць як збавенне. Калідор скончыўся. У гэты момант яму ўявілася, што нарэшце сабраў сваё «я» (нібы пры выбуху, яно разляталася ў розныя бакі), скруціўся ў танклявую нітачку, прайшоў праз «кропку» і апынуўся па другі бок (ён не ведаў яшчэ: па другі бок чаго?) – але адразу адчуў, што ён ужо не «тут», а дзесьці ў іншым месцы, дзе лёгка і свабодна.
Чалавек адплюшчыў вочы: ложак, сцены пакоя, дзверы – усё, што ўбачыў, звычайнае, але чамусьці рэчы адбіваюць фасфарычным мігценнем, быццам аднекуль падсвечвае месячнае святло. «Дзякуй Богу, кашмар скончыўся», – падумаў чалавек. Ад перажытага захацелася піць. Чалавек падняўся з ложка і азірнуўся: на пасцелі нехта ляжаў. Ён гадоў дзесяць спаў адзін, і таму дзіўным было ўгледзець на сваім ложку яшчэ некага, акрамя сябе. Схіліўся над незнаёмцам, зазірнуў яму ў твар і здрыгануўся ад нечаканасці: «Што гэта? Не можа быць! Я!.. Я тут і я там? Гэтага не можа быць!»
На ложку і сапраўды ляжаў ён, ляжаў крышку бокам, падклаўшы пад галаву руку – яго нават зацікавіла: ён першы раз бачыў сябе сонным… Але ж як гэта: ён стаіць і ён жа назірае за гэтым?.. Вось тут, каля свайго ж ложка, стаіць! Штосьці неверагоднае! Містыка! І тут ён заўважае, што зрабіўся вёрткім і рухавым – усё выконвалася без ніякага намагання, нібы само сабою, гуляючы. І зноў здзіўленне – ён адначасова бачыць чатыры сцяны пакоя, падлогу пад сабою і столь уверсе – што такое? Быццам ён з’яўляецца вялізным сферычным вокам, якое аднамомантна глядзіць ва ўсе бакі. Неўзабаве чалавек
Скачать книгу