ТОП просматриваемых книг сайта:
Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Читать онлайн.Название Трынаццаць дзён (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7021-57-4
Автор произведения Анатоль Кудласевіч
Жанр Поэзия
Издательство Электронная книгарня
– Я гэтага ніколі не рабіў, – гаворыць чалавек, бо дакладна ведае, што не падманвае на гэты раз, – гэта няпраўда!
– Ну, у цябе ўсё яшчэ наперадзе! Гэта будзе, яшчэ паспееш зрабіць. Глядзі, глядзі, якім ты будзеш.
…Жыццёвая панарама скончылася нечакана, як і пачалася. Зрабілася ціха. Чалавек чакаў. Прагляд доўжыўся нейкае імгненне, не больш, хоць і прайшло ўсё жыццё – гэтае імгненне расцягнулася ў часе: столькі разнастайных пачуццяў, што, здавалася, ён па-новаму, яшчэ раз перажыў сваё жыццё.
Чалавек чакаў: чакаў вынікаў, магчыма, прысуду.
«…Што гэта было? Ты мне паказаў маё жыццё? Адкрыў, што было і што будзе пасля? Дзеля чаго? – баязліва пытаўся чалавек, спрабуючы высветліць, прадвызначыць вырак, адгадаць свой далейшы лёс. – Я дзесьці чуў, што ў момант смерці перад вачыма людзей праходзіць усё, перажытае імі. Для чаго ты мне паказаў усё гэта?».
– Таму, што гэта і ёсць смерць, – зразумеў чалавек адказ Ярасвета.
– Як? – застыў ён пытаннем. – Ты мяне заб’еш?
– Няўжо ты яшчэ не зразумеў, што памёр ужо? – адказаў Ярасвет. – Хоць… яшчэ і можаш жыць, вядома, калі моцна захочаш. Але ж ты бачыў, якім будзеш.
– Я не хачу паміраць так нечакана! – запратэставаў чалавек. – Я хачу яшчэ жыць! Хачу прывычнага.
– А навошта? І дзеля чаго? Каб стаць яшчэ горшым, чым ты ёсць зараз? Ты ж бачыў, што будзе далей. І запомні: смерць заўсёды будзе нечаканасцю. І табе ўсё будзе мала і мала, і заўсёды будзеш прасіць адтэрміноўкі і не нажывешся ніколі, не надыхаешся… І чым болей будзеш жыць, тым цяжэй табе будзе, тым больш пачнеш загрузаць у пазыкі, якія трэба сплочваць… тым цяжэй табе будзе потым адарвацца ад свайго свету… і гэтага не мінеш. І зноў будзеш стаяць перада мною, перад выбарам далейшага, і зноў будзеш прасіцца. Трэба адважыцца! Адзін раз, пасля будзе лягчэй. Усё адно не пазбегнеш выбару: днём раней, днём пазней – але гэта нічога не зменіць, да гэтага прыйдзеш! Сёння ты малады, моцны, а пасля…
– Няўжо, няўжо я нічагуткі не змагу выправіць у тым, што ты мне паказаў?
– Рэдка каму ўдаецца паправіць штосьці ў тым, што павінна адбыцца… Хоць… Усё можа быць. Ты вольны ў выбары і зараз, і потым у жыцці.
Чалавек стаяў і не мог адважыцца. Назад у цела не хацелася – там цесна, няўтульна і цяжка, там гэтак усё запаволена і замаруджана, а тут – усёмагутнасць, тут разуменне сутнасці рэчаў, сябе і сусвету… Вось толькі невядома, што ж там далей? Чаму на гэты крок патрэбна адважыцца? І як жа ісці мне цяпер па жыцці, пасля ўсяго ўбачанага, калі вярнуцца назад: буду ўсё ведаць, бо шмат бачыў… Буду ведаць, што мяне чакае заўтра, буду глядзець, як паволі насоўваецца злыбеда, і нават ведаць, колькі слёз прыйдзецца выплакаць. Буду ведаць, дзе чакае шчасце мяне. А ці ж шчасце гэта, калі ведаеш? Жыццё стане нейкім апраснелым і не цікавым.
– Не хвалюйся, калі