ТОП просматриваемых книг сайта:
.
Читать онлайн.«Праўду кажу вам, яны ўжо атрымліваюць сваё» – няхай спраўдзіцца яшчэ раз Тваё Слова, Госпадзе Ісусе Хрысце, прымі маю пасільную ахвяру на алтар славы Тваёй. О, як яны гараць, як кідаюцца попелам у вочы! Не падабаецца, ага? Ідзіце туды, адкуль прыйшлі! У агонь вечны! Там ваша бібліятэка. Гары агонь у славу Тваю, Госпадзе!
Старонкі скручваліся спачатку ў трубачкі, дымелі, пасля нахопліваліся вясёлым агеньчыкам, і полымя з’ядала літары, малюнкі, розныя дэманічныя знакі і сімвалы. Праз палову гадзіны засталася гурбачка шэрага попелу. Наляцеў вецер, расшкамутаў шматкі згарэлай паперы. Я дапамог яму: разгроб попел палкаю, праверыў, каб не засталося ніводнай літары, насычанай атрутай пагібелі.
«Якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць!» – няхай паляць мае кніжкі, усе да адной, калі яны зробяць камусьці дрэннае! Кніга – пацяруха, парахня, попел… «Таму што полымем выпрабоўваюцца благія і добрыя справы». Тое слова не згарыць, якое засталося ў сэрцы, тое СЛОВА ад Бога, што не баіцца агню.
Так, я дзікун! Затое я, магчыма, уратую сваю душу, я зрабіў для гэтага першы крок, я ўжо ХАЧУ ўратаваць – а гэта не мала. А вы, культурныя, чытайце, чытайце… Дачытаецеся! Займайцеся медытацыямі і выхадамі ў астрал – бокам усё гэта выйдзе вам, практыкуйцеся, вы яшчэ не ведаеце, што гэта! Да каго шчэміцеся? Спахопіцеся, ды позна будзе! «Се гряду!» Я дзікун, а вы, цывілізаваныя, прылеплівайце вочы свае да блакітнага д’ябла: «галава ў хаце, хвост на страсе»… Раскашуйце – не за гарамі, хутка, хутка ўжо прыйдзе!
…Не, усё ж я спалю свае дзённікі і кіну курыць цыгарэтны фіміям д’яблу, яны пакуль яшчэ трымаюць мяне гэтым – хай пацешацца, але вельмі хутка і гэтая ўлада нада мной скончыцца.
Холадна, холадна! Які пранізлівы вецер на гэтай зямлі. Холадна на зямлі, не сагрэцца… Але – якое сіняе неба!
Я ішоў назад лёгкі, светлы і чысты, як у дзяцінстве, калі мама сілай вымывала мне твар з мылам. Свяціла халоднае сонца, але