Скачать книгу

прыгаворваў я, – гарыце! Вы хацелі загубіць маю душу? Вось мая плата!» – падграбаў я палкаю кнігі ў вогнішча, – вось вам, Іса, Муса, Сын Майрам, як жа ты добра гарыш, Каран, – гэта вам за тое, што пісалі, быццам нам прымроілася, што ўваскрос Хрыстос, што ўкралі Яго, што Ён быў усяго толькі прарокам…» А вось і табе: «Бхагавадгіта», «Жамчужына ўпанішад», «Навука пра самасвядомасць» – харэ-харэ! Гары гарам! Вось вам – «Агні-Ёга», вось твой агонь, «Правазвесніца агню» і «Абшчына»… А гэта ты, вялікі тэасоф, Штэйнэр? Давай-давай, прагарай! Я рваў гараскопы Вронскага, адрываў тоўстыя вокладкі тамоў Ніцшэ і Блавацкай ды іншых аўтараў, якія пасягалі на Святыню, якія пасеялі ў маёй душы злое і ганарлівае насенне, сумненне ў той Праўдзе, якую я чуў сэрцам з маленства. Скручваліся старонкі, гарэлі словы, некалі падкрэсленыя мною, усыпаныя маімі знакамі зачаравання і пакланення, чытаныя і перачытаныя ў часы бяссонных начэй. Вы зрабілі сваю справу, дапамаглі разабрацца, што ўся ваша пісаніна – трызненне і хлусня, вы скіравалі да сапраўднай Ісціны – болей вы не патрэбныя, цяпер вы – вяроўка, якая аблытвае ногі. Доўга гарэў агонь…

      «Праўду кажу вам, яны ўжо атрымліваюць сваё» – няхай спраўдзіцца яшчэ раз Тваё Слова, Госпадзе Ісусе Хрысце, прымі маю пасільную ахвяру на алтар славы Тваёй. О, як яны гараць, як кідаюцца попелам у вочы! Не падабаецца, ага? Ідзіце туды, адкуль прыйшлі! У агонь вечны! Там ваша бібліятэка. Гары агонь у славу Тваю, Госпадзе!

      Старонкі скручваліся спачатку ў трубачкі, дымелі, пасля нахопліваліся вясёлым агеньчыкам, і полымя з’ядала літары, малюнкі, розныя дэманічныя знакі і сімвалы. Праз палову гадзіны засталася гурбачка шэрага попелу. Наляцеў вецер, расшкамутаў шматкі згарэлай паперы. Я дапамог яму: разгроб попел палкаю, праверыў, каб не засталося ніводнай літары, насычанай атрутай пагібелі.

      «Якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць!» – няхай паляць мае кніжкі, усе да адной, калі яны зробяць камусьці дрэннае! Кніга – пацяруха, парахня, попел… «Таму што полымем выпрабоўваюцца благія і добрыя справы». Тое слова не згарыць, якое засталося ў сэрцы, тое СЛОВА ад Бога, што не баіцца агню.

      Так, я дзікун! Затое я, магчыма, уратую сваю душу, я зрабіў для гэтага першы крок, я ўжо ХАЧУ ўратаваць – а гэта не мала. А вы, культурныя, чытайце, чытайце… Дачытаецеся! Займайцеся медытацыямі і выхадамі ў астрал – бокам усё гэта выйдзе вам, практыкуйцеся, вы яшчэ не ведаеце, што гэта! Да каго шчэміцеся? Спахопіцеся, ды позна будзе! «Се гряду!» Я дзікун, а вы, цывілізаваныя, прылеплівайце вочы свае да блакітнага д’ябла: «галава ў хаце, хвост на страсе»… Раскашуйце – не за гарамі, хутка, хутка ўжо прыйдзе!

      …Не, усё ж я спалю свае дзённікі і кіну курыць цыгарэтны фіміям д’яблу, яны пакуль яшчэ трымаюць мяне гэтым – хай пацешацца, але вельмі хутка і гэтая ўлада нада мной скончыцца.

      Холадна, холадна! Які пранізлівы вецер на гэтай зямлі. Холадна на зямлі, не сагрэцца… Але – якое сіняе неба!

      Я ішоў назад лёгкі, светлы і чысты, як у дзяцінстве, калі мама сілай вымывала мне твар з мылам. Свяціла халоднае сонца, але

Скачать книгу