ТОП просматриваемых книг сайта:
…І цуды, і страхі (зборнік). Вольга Бабкова
Читать онлайн.Название …І цуды, і страхі (зборнік)
Год выпуска 2010
isbn 978-985-6901-20-4
Автор произведения Вольга Бабкова
Жанр История
Серия Галерэя «Б»
Издательство Электронная книгарня
Аднаго разу ўчыніў буянства ў менскай канцылярыі нават сам земскі суддзя Пётр Зяновіч, калі сустрэў там сына свайго крыўдзіцеля Фёдара Ваўка Міхаіла….нет ведома для какое причины звазнившысе на его, словы неучтивыми… лаял и сороматил як ему упадобало, а пасля паабяцаў помсціць і корбачом неўзабаве правучыць. Бывала і так, калі нязгодная з рашэннем суда шляхта, будучи гневом порушона, пачынала фукать и лаять і справа магла дайсці да палічак і нават да крыві.
Апроч судовых святліц ды ізбы была ў Замку яшчэ изба чорная, где вязни седять, а пры ёй – сторажы, што вязни стерегуть. Усяго ў Менску прыгадваюцца тры вязніцы: у Замку, на Ратушы, у «Ду(ы)боўцы». У замкавай турме сядзелі людзі рознага стану – свавольнікі, злодеи прыличные, крывапрысяжцы, фальшэры, мужазабойцы. Вязенне магло быць тяжкое и строгое, калі вязня садзілі ў калоду, вязалі ў пута ці закоўвалі ў ланцугі (одным ланцугом железным за шыю, а другим по середине), а магло быць і лягчэйшым. Тэрмін сядзення – ад 6 тыдняў да паловы года. Прыгадваюцца везене земляное, у вежы на дне, у лехах вежы, а таксама менскі кат мистр тутошни, які вінаватых брал на муку і выконваў страту. Гэта маглі быць шыбеніца, чвертоване, стяте на горло, взбите накол, якімі каралі выключна за цяжкія забойствы па гарачых слядах. Але ж у вязніцу траплялі і выпадковыя асобы, у кожнай з якіх была свая невясёлая гісторыя…
Гэтак давялося правесці ноч в окрутном везени жаніху Яну Лібаровічу, які заехаў у Менск па сваіх вясельных справах, каб набыць золота, сребра, шат, коберцев и инших потребов, і меў на гэта з сабою ажно 200 коп грошай. Відаць, вырашыў набываць упрыгожванні ды срэбны посуд у менскага залатара Івана [Амазікавіча] і спыніўся гасподаю ў ягоным доме на рынку. Стаміўшыся ад цяжару адказнасці і перадшлюбнай мітульгі, малады чалавек, заваліўшыся ў гасподу праве под час полудневы, а гадине двенадцатой і павесіўшы шаблю з пулгакам на сцяну, рухнуў на ложак. Але прачнуўся ўжо без грошай, без шапкі, без пояса з машною. Учыніўшы гвалт гаспадару, апынуўся ў замкавай вязніцы.
Прыходзіў у замкавую вязніцу заручыцца за свайго падданага з маёнтка Новы Двор кашталян Пётр Монвід Дарагастайскі, бо затрымалі ягонага падданага на торгу добровольном подле крамов на Новым Рынку ў той самы дзень, калі ён прыехаў у Менск і яшчэ нават не паспеў агледзецца. А двое мяшчанаў прыцягнулі да вязніцы зляканага жыда Марка Перутовіча, які, ідучы на рынак, быў улапены, шарпаны …на зелжывот стану жыдовского і ўрэшце абрабаваны. А ўсяго толькі нёс ён на рынак сваю роботу едвабную – гузікі і пятліцы. Хіба ствараў каму непажаданую канкурэнцыю ці ашукаў кагосьці са сваіх ранейшых пакупнікоў? Але ж і птушка не любіць клеткі, а чалавек – несвабоды. З турмы ўцякалі. Хто, пасаджаны в колоду, з калоды ўцёк, хто