Скачать книгу

– дамкі, сады, агароды ды дарога на Ракаў. Справа – Траецкая гара. Недзе за плячыма ўрочышча У сосен радовых, што недаязджаючы Ляхавае Лукі, зусім непадалёк ад гораду. Бачная адсюль і Пярэспа.

      Горад, аточаны з усіх бакоў урослым ажно ў сярэдзіну лесам, з плешкамі зялёных пагоркаў. Места, куды прыпаўзаюць вужакі, дзе ў мокрадзь пахне грыбамі, дзе чутныя лясныя рыкі.

      Затое тут на Высокім месцы ногі цвёрда стаяць на бруку. Тут няма рызыкі зваліцца ў якую яміну, або спатыкнуцца аб глыжак. Тут іншы спазор і іншы рух. Зазвіняць званы ў храмах, склікаючы на малітву, і разаб’ецца натоўп на шматлікія ручаіны, і пацякуць яны па вулицах для людей парубленых, кожная ў свой бок: ва ўніяцкую Казьмы і Дзям’яна ці ў касцёл на Траецкаю гару, у евангелісцкі Збор, што на вуліцы ў бок Койданава, ці то ў праваслаўную царкву апосталаў Пятра і Паўла на Нямігу, ці то ў семинарыум. А як пакажуць сонца ў небе ды гадзіннік на ратушы свой пэўны час, так і заспяшаюцца жыхары кожны па сваіх патрэбах. Хто на рынкі і ў крамы, хто ў замкавую канцылярыю, у цэх на працу, хто ў аптэку ці на млын…

      Менскі аптэкар

      Двадцаць гадоў менскім аптэкарам быў каралеўскі зямянін Матыс Чаховіч. Каб разам з якой сваёй рахункавай кнігай вёў ён хроніку менскіх падзеяў, сведкам якіх быў, пакінуў бы пасля сябе неўміручую памяць. Колькі месцічаў прайшло праз яго, кожны са сваім болем, сваёй гісторыяй! Мусіць, ведала яго ўсё места, бо за такі доўгі час шмат хто, відаць, звяртаўся да яго неаднаразова. Брать, ужывать лекарствы – значыць лекавацца, змагацца з немаччу. Разам з бальверам-кровапуском аптэкар таксама чинил старане подчас хворобы месцічаў.

      Улетку 1600 г. уначы аптэкар разам са сваёй сям’ёй перажыў страшэнны спалох, калі раптам на ягоны дом напала банда злодзеяў з пулгакамі, ручніцамі, сагайдакамі і, павыбіваўшы оболоны, ледзь не ўварвалася ў святліцу, его самого мала не постреливши. У тую ноч шмат хто пацярпеў у горадзе і шмат хто што страціў. Дарэчы, дом аптэкара ў гэты перыяд складаўся з дзвюх святліцаў, павеці по другой стороне і піўніцы пад камораю. За гэты час аптэкар паспеў пахаваць сваю першую жонку, нарадзіўшы з ёй дзвюх дачок, і ажаніцца яшчэ раз, але заможным, напэўна, так і не стаў, бо ў 1600 годзе вымушаны быў прадаць свой дом за трыццаць коп грошаў, напэўна, больш паспяховаму ў справах злотніку Людвігу Бальцаровічу, а праз 20 гадоў у тэстаменце усё яшчэ называў сваю маёмасць убогай.

      Пры канцы зімы 1620 года старога менскага аптэкара Матыса Чаховіча при бытности сям’і пахавалі каля Менскага касцёла, паводле ягонага пажадання, поруч з прахам першай жонкі Раіны Рындзянкі. Складаючы тэстамент, Чаховіч запісаў, між іншым, у ім сваю мару і надзею пэўную на тое, што ягонае цела на суд Страшного суда цалком нескажоное встане. Маёмасць жа сваю падзяліў паміж шматлікімі сваякамі так дбайна, як, мусіць, важыў мазі ды адсыпаў парашкі сваім кліентам. Жонцы – грошы і спрат домовы, дык каб лыжку срэбную выкупіць не забылася. Дачцэ Настассі і зяцю Яну Ганецкаму – фальварак Затычын, дачцэ Марухне і яе мужу Яну Андрыеўскаму

Скачать книгу