Скачать книгу

скурай – так, што былі добра відаць усе цягліцы, чырвоныя матузкі артэрый і сінія суплёты венаў – меланхалічна ляжаў на падлозе, страціўшы палову васковых мазгоў.

      – Бумс! – весела прагаварыла Сафійка, узмахнуўшы густымі чорнымі вейкамі – як толькі не ўзляцела, Мятлушачка.

      Спалоханыя дарослыя абмацалі дзіцяня, упэўніліся, што нават не напужалася…

      – Хал-лера… Дваццаць ліўраў… Унікальная мадэль… – мармытаў скрозь зубы доктар, падымаючы з падлогі няшчаснага васковага калеку. На ніжэйшых паліцах адкрытага стаўбурка красаваліся не менш застрашлівыя творы мясцовага аптэкарскага майстэрства – бялелі штучныя косткі, пунсавелі цягліцы.

      – Бацька называецца! – дакорліва прагаварыў Пранціш, падпіхваючы нагою пад шафу адляцелы кавалак васковага чэрапа. – Дзіця ж мусіла прыехаць, самы пракудлівы ўзрост. Трэба было прыняць свае анатамічныя аздобы, а не проста ўкруціць у анучы.

      – Тата, далуй! – прамовіла Сафійка два чароўныя словы, гледзячы шчыра-шчыра вялізнымі цёмнымі вачанятамі на суровага доктара. Не тое, каб малеча ведала значэнне прамоўленых слоў, але ўжо добра ўцяміла, што варта іх вымавіць – і гэты суровы высокі чалавек з чорна-сівымі валасамі адразу растане, як воск на сонцы, ад яго проста пачне праменіцца пяшчота… Вось і цяпер: апусціўся на калені, абняў, цалуе сухімі няўсмешлівымі вуснамі – а вусны ажно дрыжаць ад любасці і замілавання:

      – Красачка мая… Каралевічна мая… Гэта ты мне прабач. Я табе сапраўдную ляльку падару – парцалянавую, гожанькую, да цябе падобную!

      Хоць вяроўкі з гэтых дарослых ві. Сафійка была вельмі разумнай дзяўчынкай і хутка ўсяму вучылася.

      Пані Саламея падскочыла і з цяжкасцю вызваліла з маленькіх, але ўчэпістых пальчыкаў дактароўны шкляное вока ад разбітага манекена – Сафійка мудра збіралася яго прыўлашчыць. Вока пазірала дзіка і дакорліва, чырвоныя сасуды, карпатліва прамаляваныя на ім, нагадвалі парванае павуцінне крывавага павука.

      – Бутрым, гэта ўжо занадта! Алесік мне ўчора гадзіну распавядаў, як тузаюцца цягліцы мёртвай жабы пад уздзеяннем апарата нейкага італійскага вучонага, цяпер дачка твая будзе гуляцца з муляжом чалавечага вока… Бедлам, а не сямейны дом!

      – Мама, шарык хацу!

      Пранціш стоена хіхікаў, пакуль пані Саламея супакойвала пакрыўджаную дачушку, а Лёднік збянтэжана бегаў па пакоі, шчыльней укручваючы стаўбуркі, на якіх, як відаць, былі такія ж неапетытныя анатамічныя дапаможнікі – у аптэках Ліёна іх выраблялі дасканала.

      Начышчаная былым каралеўскім драгунам Вырвічам шпага заняла сваё законнае месца на сцяне, побач з іншымі развешанымі шляхецкімі ўцехамі – шабля-серпанціна, шабля-карабэла, эспадрон, рапіра… А гаспадара цярпліва чакала ў вітальні радавая шабля Вырвічаў Гіпацэнтаўр, з гербам, выгравіраваным на дзяржальне. Вось што трэба шляхціцу ў руках трымаць, а не ланцэт альбо пяро!

      – Усё роўна на баку барцаў – праўда! – упэўнена выгукнуў Пранціш, вяртаючыся

Скачать книгу