ТОП просматриваемых книг сайта:
Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата
Год выпуска 2015
isbn 978-9-85903-776-4
Автор произведения Людміла Рублеўская
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
– Гэты чалавек стварыў у сваім горадзе камуну! Распаўсюджваў д’ябальскую філасофію! А цяпер – няма вярнейшага нам слугі.
– Наспявае вогненная бура! – гарлаў нехта. – Выратуем манархію!
Лёднік, падобна, ашалеў ад пачутага, бо не вытрымаў і выказаўся рэзка і гнеўна:
– Ці не лепей, панове, каб выратаваць грамадства, проста зменшыць дурныя падаткі і надаць правы простым саслоўям? Чалавек мае права на сваё меркаванне, на волю, і калечыць яго з-за гэтага – грэх і злачынства, і я адмаўляюся гэтым займацца. Вы што, мільёнам беднякоў чарапы папрабіваеце? У любым выпадку, хіба вы не зразумелі, што мы такімі аперацыямі яшчэ не авалодалі? Гэта будуць не аперацыі, а забойства!
Вогненную буру, што пачала абрыньвацца на доктара, спыніў дэ Вард. Ён проста нагадаў шаноўнаму Барталам’ю, што той не немаўля, ведаў, што ідзе да сур’ёзных людзей, не да прасталюдцаў кшталту Жылібера. І гаворка не пра мільёны пацыентаў – а пра дзясяткі. Пра завадатараў непарадкаў, тое джала, якое варта вырваць у гадзюкі. Арыштаваць, павесіць чарговага Вальтэра – зрабіць з яго пакутніка, тысячы бунтаўнікоў узбурыць. А вось калі аднойчы раніцай гэты правадыр рэвалюцыі пачне вярзці абы-што, альбо зробіцца спакойным, як келіх, з якога выпілі шампанскае, і абыякавым да таго, з-за чаго яшчэ ўчора заклікаў на смерць, – людзі расчаруюцца і суцішацца, як перастоенае цеста.
На гнеўныя словы доктара толькі пасміхаліся. Месье Лёднік ужо добра паслужыў іх справе, няма чаго выяўляць цнатліўку… Ён жа не быў яшчэ ў сутарэннях, дзе ўтрымліваюцца паддоследныя? А сярод іх ёсць і ягоныя два пацыенты. Што? Пана падманулі, пан не ведаў, што лезе ў мазгі здаровых людзей? А якая доктару розніца? Ён думаў, прадастаўленыя яму ўнікальныя звесткі наконт структуры мозга з неба зваліліся? І чаго верашчаць? Veni! Audi! Maledicti!.[11] Усё, што ад яго патрабуецца – займацца навуковымі даследаваннямі і аперыраваць.
Бутрым скрозь сціснутыя зубы даходліва выказаўся, як яго ад падобных праектаў ванітуе. Барон хмыкнуў.
– Хочаце сысці? Але толькі пасля чарговага доследу – еxperimentum in anima vili.[12] Не сумняюся, што вас ён зацікавіць. Давайце, Барталам’ю, бярыце інструменты, бярыце! Пацыент зачакаўся!
І з Вырвіча сцягнулі прасціну.
Дзеля таго, каб пабачыць збялелае, агаломшанае аблічча Лёдніка і паніку ў ягоных чорных вачах, варта было лезці ў клятае сутарэнне. Праўда, трохі крыўдзіла, што абазвалі малакаштоўным арганізмам.
Доктар кінуў на падлогу малаток і штосьці вострае і бліскучае.
– Вы ўсур’ёз думалі, што я скалечу свайго блізкага сябра?
Апамятаўся, Фаўст…
– Ну, у такім разе вы, пан Лёднік, будзеце назіраць, як гэта зробіць пан Альфонс Бяскоўскі! – ветліва прамовіў дэ Вард.
Бяскоўскі падскочыў тут жа, падняў малаток… Пранціш пракаўтнуў сліну.
Бутрым напяўся, як спружына… Ягоныя цёмныя вочы зрабіліся яшчэ цямнейшымі, пранізлівымі, страшнымі, рукі сціснуліся ў кулакі… Вырвіч памятаў, на што
11
Прыйшоў! Паслухаў! Асудзіў! (лац.).
12
Эксперымент на малакаштоўным арганізме (лац.).