Скачать книгу

а яшчэ чамусьці – гнілымі водарасцямі.

      А потым…

      А потым Вырвіч адплюшчыў вочы і зараз жа зноў заплюшчыў, бо сонца разанула па зрэнках, як татарын па горле баранчыка. Ад даволі адчувальнага пагойдвання цягнула на ваніты…

      Пранціш усё-ткі прыўзняў павекі – далібог, хоць манетамі іх падпірай. Над ім абыякава плылі аблокі, сінела неба, спакойнае, як тапелец… Побач пацоквалі капыты, колы падскоквалі на каменьчыках – значыць, ён у экіпажы… А ў горле ўтварылася шостае кола пекла, у якім, згодна Дантэ, ляжаць у распаленых вогненных магілах блюзнеры ды эпікурэйцы. Лёднік, праўда, паблажліва ставіўся да Эпікура, якога лічыў цікавым філосафам: усё на свеце створанае з драбнюткіх часцінак – атамаў, і існуюць толькі іхні рух і пустэча. Бязбожнік, цьху!

      Лёднік! Прагрэсіўныя дактары! Сходка ў доме дэ Варда!

      Пранціш нарэшце прыўзняўся – свет загайдаўся, як русалка на вярбе. Гэтак смажыла ды вяло ўбакі, калі выпіў тры збаны такайскага віна з адным нясвіжскім войскім, што з’ехаў пасля паразы Пане Каханку за мяжу ды раптам прыжаніўся ў Ліёне. Вось і паўспаміналі землякі Беларусь ад душы…

      – Як пачуваецца месье? – пачуўся збоку клапатлівы, але з прыхаванай насмешкай голас. Пранціш вылупіўся, як мог: злева ад яго сядзеў пан Альфонс Бяскоўскі ва ўсёй даўгалыгай красе.

      І яшчэ адзін знаёмы голас:

      – Горачка якое, набраўся ягоная мосць, як жаба гразі…

      А гэта азваўся Хвэлька. Вунь яго спіна наперадзе, там, дзе месца фурмана. Значыць, брычка Лёднікава, а дзе сам доктар?

      – Адплыў на Яву, – ветліва адказаў на пытанне Бяскоўскі. Пранціш ажно трохі ачуняў.

      – Як гэта? Калі? Чаму?

      – А што, пан нічога не памятае?

      Вырвіч з цяжкасцю прысеў. Галава была, як цэбар з пяском, так і цягнула зноў прылегчы.

      – Вы мне, вашамосць пан Бяскоўскі, мякіну не церушыце… Не мог Лёднік з’ехаць, не развітаўшыся!

      – Ну чаму – не развітаўшыся? – здзекаваўся паскудны Альфонс. – Яшчэ як развітаўся! Няўжо і гэтага не памятаеце? А мне мой бацька распавядаў, што ў Рэчы Паспалітай добра піць умеюць…

      – Я не піў! – абурана заявіў Пранціш. Бяскоўскі ўдавана скрушна ўздыхнуў.

      – Я заўсёды казаў, што такайскае, закупленае ў дэ Фруа, пасля пэўнай колькасці адбівае памяць. Дык вось, шаноўны пан Вырвіч, учора вы ўварваліся ў дом ягонай мосці барона, проста ў лабараторыю ў сутарэннях, дзе мы абмяркоўвалі вынікі чарговай аперацыі. Пачалі шумець і патрабаваць, каб месье Лёднік зараз жа адпраўляўся з вамі на радзіму, ваяваць… Прабачце, не памятаю, з кім і за што. Месье Лёднік узлаваўся… Барон, каб спыніць спрэчку, запрасіў усіх за стол, дзе вы і паказалі, як павінен частавацца сапраўдны шляхціц. Вы так абражалі свайго сябра, што ён заявіў – зараз жа адпраўляецца разам з месье Перэсам на карабель, які адплывае раніцай на востраў Ява. А паколькі месье Барталам’ю чалавек гарачы, і такайскага таксама выпіў, дык мы вас ледзь расцягнулі. Вы доктару шабляй

Скачать книгу