Скачать книгу

ў асноўным па-за межамі Беларусі. Янка Купала слаў свае лісты-пасланні “Беларускім партызанам” з-пад Масквы, на франтавых дарогах пісаў паэму “Беларусь” П. Броўка, яркая і праўдзівая франтавая лірыка П. Панчанкі, “праз вогненны небасхіл” пранёс сваё слова М. Танк, напісаўшы многія вершы і паэму “Янук Сяліба”. Лірыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова – творчы подзвіг паэта, цікавыя апавяданні М. Лынькова (“Астап”), драма К. Крапівы “Проба агнём”, раман К. Чорнага “Пошукі будучыні”. Усе гэтыя выдатныя творы сталі залатым фондам нашай літаратуры. У іх паказвалася складанасць лёсу Беларусі на “скрыжалях вайны”, будні партызан, байцоў, раскрываўся патрыятызм і гераізм людзей, на фронце і ў тыле.

      Вялікая роля адводзілася сатыры. “Раздавім фашысцкую гадзіну” – так называлася газета-плакат К. Крапівы. Літаратура ваеннага часу носіць ярка выражаныя рысы гістарызму, з’яўляецца мастацкім летапісам барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вобраз Бацькаўшчыны, ідэя вызвалення роднага краю праходзяць праз усе творы.

      Тры пакаленні беларускіх паэтаў і пісьменнікаў плённа працавалі ў суровыя ваенныя гады. Многія з паэтаў загінулі: М. Сурначоў, З. Астапенка, А. Коршак, А. Жаўрук, Хв. Шынклер, А. Мілюць, А. Ушакоў. Але сацыяльны заказ эпохі выконваўся з гонарам, нараджаліся выдатныя радкі пра веру народа ў перамогу. Літаратура расла, развівалася, мужнела.

      Вычарпальна і ўсебакова паказаў гістарычны шлях беларускага народа П. Броўка ў паэме-араторыі “Беларусь”. Кожны новы раздзел пачынаўся зваротам: “Зямля Беларусі! Ты помніш нямала…” Услед за паэтам чытач праходзіў нялёгкімі шляхамі мінулага, сучаснага, робячы акцэнт на няскоранасці, гераізме і творчым уздыме беларускага народа. Паэт славіў продкаў, культуру, асвету, мастацтва, звяртаўся да новых дзён, калі краіне і людзям выпалі новыя суровыя выпрабаванні. Талент П. Броўкі раскрываецца з новай сілай: творца актыўна выкарыстоўвае прыёмы вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, вершы насычаны стыхіяй жывога народнага жыцця, напоўнены трапяткім пачуццём, пакідаюць незабыўнае ўражанне. У творы “Надзя-Надзейка” выяўляецца трагізм ваенных дзён. Гэта верш-плач па гвалтоўна загубленым жыцці дзяўчыны. Ужо не жаці жыта яе рукам, са скрухай гаворыць паэт, “снапоў не вязаці”. Звяртаючыся да бярозы, пытаецца: “Што ж ты, бярозанька, не ўратавала?” Вершы П. Броўкі ваеннага часу – гэта народныя песні аб славе і надзеі. “Будзем сеяць, беларусы”, – сцвярджае паэт у аднайменным вершы, перадае адчуванне байца-беларуса ад сустрэчы з роднай зямлёй у вершы баладнага складу “Спатканне”.

      Як спяшаў я да Вас,

      Засмучоныя хаты,

      Здратаваныя нівы,

      Лугі-мурагі!..

      Я вярнуўся да Вас

      Цвёрдым крокам салдата,

      Хоць нямала пранёс

      За дарогу тугі.

      Пранікнёная лірыка А. Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Творы не страцілі сваёй эстэтычнай каштоўнасці і сёння, праз многія дзесяцігоддзі пасля іх напісання.

      Поўная драматызму балада “Над брацкай магілай”.

      Ёсць

Скачать книгу