ТОП просматриваемых книг сайта:
Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Читать онлайн.Название Беларуская лiтаратура
Год выпуска 2013
isbn 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
Автор произведения Уладзімір Навумовiч
Жанр Языкознание
Издательство Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Дзейнасць літаратурных аб’яднанняў на Беларусі
Свежай плынню ў беларускай савецкай літаратуры стала літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”. Яно праіснавала даволі доўга, дало жыццё іншым літаратурным групам, адчувальна паўплывала на развіццё літаратуры. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова.
Арганізацыйнае афармленне “Маладняка” адбылося ў Мінску 28 лістапада 1923 г., калі ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі А. Александровіч, М. Чарот, А. Бабарэка, А. Дудар, А. Вольны і Я. Пушча, заявіла на адным з пасяджэнняў у клубе “КіМ” аб заснаванні згуртавання літаратурнай моладзі. Старшынёй літаб’яднання стаў М. Чарот.
Маладнякоўцы вялі шырокую прапаганду мастацкай творчасці ў масах (“Мастацкае слова – масам” – пад такім дэвізам выходзілі многія кнігі), клапаціліся аб выяўленні маладых літаратурных сіл, аб іх выхаванні і прафесійным росце, распрацоўвалі новыя тэмы, дзейнічалі напорыста і актыўна. Вяліся пошукі новых форм у мастацтве для адлюстравання дынамікі жыцця.
Лічыцца маладнякоўскім аўтарам было гонарам у той час. “Мы зарунелі на беларускіх загонах”, “мы – маладняк гэтых новых усходаў” – гаварылася ў дэкларацыях літаб’яднання. “Маладнякоўскія шэрагі папаўняюцца такімі паэтамі, якія з глухіх куткоў Беларусі ідуць у лапцях і нясуць у торбачках свае творы. Але пяюць гэтыя песняры-лапцюжнікі весела, бадзёра!” – пісаў М. Чарот у артыкуле “Маладнякоўскімі крокамі”.
Рост патрабаванняў да мастацкай творчасці, неабходнасць развіцця розных жанраў, стыляў, імкненне падняць эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў сталі прычынамі расколу “Маладняка” і ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Узвышша” (1926–1928), куды ўвайшлі К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, А. Бабарэка і інш. Многія ўзвышэнцы адкрыта не згаджаліся з пазіцыяй маладнякоўцаў, не маглі задаволіцца агульным станам беларускай літаратуры. “Узвышша” займалася пераважна творчымі пытаннямі, члены гэтай арганізацыі паставілі на мэце даць сапраўды “каштоўнае ў беларускай літаратуры”, клапаціліся пра высокі эстэтычны ўзровень сваіх твораў, пра нацыянальнае аблічча літаратуры, пра культуру творчасці. Хоць і абвінавачвалі ўзвышэнцаў у каставай замкнёнасці, адасобленасці, эстэцтве, акадэмізме, але настроенасць на вырашэнне сур’ёзных задач у літаратуры не магла не выклікаць павагі. «Узвышша» –