ТОП просматриваемых книг сайта:
Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Читать онлайн.Название Беларуская лiтаратура
Год выпуска 2013
isbn 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
Автор произведения Уладзімір Навумовiч
Жанр Языкознание
Издательство Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
У 1807 г. Адам Міцкевіч паступіў вучыцца ў Навагрудскую дамініканскую школу, дзе ўпершыню пачаў пісаць вершы. Закончыў школу ў 1815 г., паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, але праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт. Прага да прыгожага пісьменства перамагла. Настаўнікам, а пазней і сябрам на ўсё жыццё для Міцкевіча стаў прафесар Іаахім Лялевель, заснавальнік польскай гістарыяграфіі.
Студэнцкі сябра Ігнат Дамейка пазнаёміў Адама Міцкевіча з Марыляй Верашчакай, якая жыла ў Варончы. Каханне да яе паэт пранёс праз усё сваё жыццё. Хоць ім і не суджана было застацца разам, вобраз каханай натхняў Міцкевіча на паэтычную творчасць.
У 1818 г. Міцкевіч ужо закончыў універсітэт, працаваў у Коўна настаўнікам павятовай школы, бачыў цяжкае жыццё, галечу простага люду, разумеў неабходнасць барацьбы за рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Міцкевіч актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці студэнцкіх арганізацый. “Песня Адама”, “Песня філарэтаў” – прызнаныя гімны філаматаў. А. Міцкевіч – аўтар вядомай “Оды да маладосці”, якая доўгі час заставалася папулярнай сярод моладзі:
Разам, сябры маладыя!..
У шчасці для ўсіх – нашы мэты святыя;
Розумам дужыя, у цвеце і сіле,
Разам, сябры маладыя…
Міцкевіч і яго сябры верылі, што іх намеры – правільныя, думкі – чыстыя, настроі – узнёслыя, мэты – высокія. Але царскі ўрад Расіі палохалі самі спробы ўтварэння арганізацый сярод студэнцтва, праяўленне вольналюбівых настрояў на ўскраінах царскай імперыі, што разглядалася як імкненне “адкалоць” літвінскія і польскія землі, як жаданне “аддзяліцца” ад цэнтра. У 1822 г. у Варшаве было выкрыта “Патрыятычнае таварыства”, а ў 1823 г. пачаліся судовыя працэсы па справе таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Узнавіліся рэпрэсіі. Арыштаваных пасадзілі ў адзіночныя камеры Базыльянскага манастыра, які ператварыўся ў турму. Больш за паўгода вяліся допыты. Міцкевіча арыштавалі 23 кастрычніка 1823 г. Калі закончылася следства, 21 красавіка 1824 г. ён быў адпушчаны з турмы на парукі прафесара Лялевеля, а ўжо 22 кастрычніка 1824 г. яму належала выехаць у Пецярбург, куды “саслалі” паэта разам з сябрамі-студэнтамі, сынам і дачкой рэктара Віленскага ўніверсітэта.
У Пецярбургу паэт збліжаецца з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. У хуткім часе прыйшоў загад ехаць у Адэсу, затым у глыбінныя губерні. Пасля наведвання Крыма з’явіліся “Крымскія санеты”. У канцы 1825 г. Міцкевіч прыехаў у Маскву. Вясной 1826 г. маскоўскі літаратар М. Палявы ў салонах графіні Валконскай знаёміць А. Міцкевіча з П. Вяземскім, Я. Баратынскім. У кастрычніку 1826 г. завязалася знаёмства і пачалося працяглае сяброўства Міцкевіча з А. Пушкіным. У Пецярбургу Міцкевіч сябруе з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, І. Крыловым, А. Дэльвігам. Выходзяць “Санеты”, з’яўляецца паэма “Конрад Валенрод”, сюжэт якой узяты