ТОП просматриваемых книг сайта:
.
Читать онлайн.Андрэй схапіў Наташу за клубы, кінуў на канапу.
У гэтым месцы празаік захоплена пацёр далоні.
– Вы што, звар’яцелі?! – пралепятала дзяўчына, – я зараз паклічу маму!
– Маму я трахну іншым разам, – з гэтымі словамі Андрэй задзёр Наташы спадніцу, ірвануў долу трусікі, ускінуў на плечы дзявочыя ногі, якія галавакружна пахлі горнай лявандай…
Аскольд працаваў як апантаны, да самай ночы, і перапыніўся толькі на хвіліну, калі Патрыцый, з лагодным варкатаньнем, пацёрся аб лытку. Іншым разам ён бы адкінуў ката, каб не замінаў творчаму натхненьню, але тут рушыў на кухню, выцягнуў зь лядоўні пакарабачаную путасіну.
– Еш, заслужыў, – прамовіў пісьменьнік і пабег дапісваць аповед.
Зямля мая вечная
… Мне подарила земля моя вечная, Самая добрая и человечная.
Пагодным ліпеньскім ранкам – тою парою, калі азярышчанскія вуліцы былі яшчэ пустэльнымі, а неба ружова туманілася, – да будынку раённага Дома культуры падкаціла запыленая «Кубань».
– Ну што, Нінэль Іванаўна… паехалі? – гукнуў кучаравы вадзіла, адчыніўшы дзьверцы, і тая, да каго ён зьвяртаўся, заклапочана паглядзела на бокі.
Нінэль Іванаўна, маладая, зьлёгку сухаватая жанчына ў сінім гарнітурчыку, стаяла на эрдэкоўскім ганку і, мяркуючы па ўсім, некага чакала.
– Бузілы няма. Сто разоў казала: а сёмай, ля Дома культуры… І вось… паўгадзіны тут гуляю, – парывіста ўздыхнула Нінэль Іванаўна.
– Дык мо пад’едзем пад яго? Тут недалёка, – кіроўца, зламаўшы пару запалак, прыпаліў папяросіну, запытальна кіўнуў жанчыне, і Нінэль Іванаўна, узьняўшыся на дыбачкі і азірнуўшы навакольле, ускочыла ў аўтобус.
Скаланаючы ранішнюю цішу змораным гудам, «Кубань» праехалася ў канец Чырвонаармейскай вуліцы, павярнула ў завулак і спынілася ля хаты загадчыцы раённага таварыства «Веды» Ксеніі Каралюк.
– Зірну, дзе ён там, – мовіў кіроўца, адчыніўшы дзьверцы, а Нінэль Іванаўна, прыціснуўшыся скроньню да халоднага шкла, разам з уздыхам прашаптала: – Ну дамаўляліся ж… і як так можна?
Пра тое, што Ксенія Каралюк пабралася з опэрным сьпеваком, Рэмам Ісаевічам Бузілам, азярышчанцы даведаліся на майскія сьвяты. Тады ў Доме культуры ладзілі гулянку, і Ксенчын абраньнік, добра падпіўшы, прасьпяваў – без усялякага музычнага суправаджэньня – эпіталаму з опэры Рубінштэйна «Нэрон». Прасьпяваў проста так, дзеля сьмеху, але ўсе, хто быў у зале, адразу прыцішыліся, уражаныя магутным басам. Больш ад астатніх уразілася Нінэль Іванаўна. Дырэктарка Дому культуры была выхавана на клясычнай музыцы, горача любіла Рахманінава, а таму адразу ж падляцела да сьпевака.
«Калі б вы ведалі, як прыемна пачуць тут, у богам забытым Азярышчы, клясычны basso cantante», – паведаміла Нінэль Іванаўна, не даючы рады ўтаймаваць душэўнае хваляваньне. Уладальнік клясычнага басу кіўнуў на знак падзякі, прапанаваў выпіць