ТОП просматриваемых книг сайта:
Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў
Читать онлайн.Название Албанскае танга
Год выпуска 0
isbn
Автор произведения Вінцэсь Мудроў
Жанр Остросюжетные любовные романы
Издательство Стрельбицький Дмитрий Майєвич
– Што робяць, сволачы, – перарывае думкі сьцішаны бацькавы голас. – Свалачамі бацька называе чэхаў, пра якіх дзень да ночы распавядаюць замежныя радыёстанцыі.
Я прыслухоўваюся, але нічога ня чую, апроч дакучлівага зумканьня глушылак.
– Ма! – клічу я маці, якая ўжо сьцішылася ў спальні.
– Ну што табе?!
– А праўда, што напачатку вайны ніхто за савецкую ўладу ваяваць не хацеў?
Я пытаюся маці, але ў адказ чую незадаволеную бацькаву кашляніну. Адхінуўшыся ад прыймача, бацька глядзіць у мой бок.
– Хто табе такое сказаў?
– Мішкава бабця.
– Гэта тая… дзевяностагадовая? Зусім старая з глузду зьехала, – бацька аддзімаецца і двума пяцярнямі прылашчвае валасы на галаве – заўсёды так робіць калі хвалюецца. – Ты ж глядзі, нікому не пераказвай гэтую брахню.
– Якую брахню! – гэта ўжо маці прыспаным голасам азываецца са спальні. – Я сама бачыла тых салдат. Цэлы тыдзень міма нашай хаты ішлі. Брудныя, галодныя, страшныя… «Усё, – казалі, – больш ні сталінятаў, ні калгасаў ня будзе… ідзем дахаты».
– Яшчэ адзін Дубчак знайшоўся… Што ты сыну антысаветчыну пляцеш? Хочаш каб і у нас тут, як у Чэхаславакіі, контррэвалюцыя паднялася?
– Божухна, які дурны! – апалым голасам выдыхае маці.
Бацька яшчэ хвіліну шнарыць па этэры, потым сунецца на кухню і ўжо адтуль гукае:
– Ты свайго брата-паэта згадай! Дабалбочацеся, што і за вамі прыдуць!
Я ляжу з заплюшчанымі вачыма, слухаю, як бацька скрабе лыжкай, вычэрпваючы з рандолі рэшткі грэцкай кашы, і бачу асьветленае вакно і пахілую постаць вахцёркі.
– Ма!
– Ты дасі мне сёньня спаць? – маці рыпае спружынамі матрацу, – мне ўставаць а шостай. – Маці працуе мэдсястрой у паліклініцы і ўстае зь цёмнага рана.
– А чаму старыя цёткі вахцёркамі працуюць? Ім што, пэнсіі не хапае?
– Пражывеш ты… на калгасную пэнсію…
Маці зморана ўздыхае і народжаны тым уздыхам непрыемны скразьнячок кранае душу.
… Летась мы ўсім клясам езьдзілі ў Маскву. Цэлымі днямі цягаліся па сталіцы, а ўноч спалі на матах у адной з тамтэйшых школ. Школа была старая, ці не дарэвалюцыйнай пабудовы. Аднае ночы мы зь Мішкам раздурэлі, не давалі нікому спаць, клясная нас і выставіла ў калідор. Селі ў цёмным калідоры на лаву, прыслухаліся і дурыкі вомігам выпетрыліся з галоваў. Нам падалося, што там, на верхнім паверсе, нехта ёсьць, нехта сьцішана ходзіць па рыплівай падлозе. Крокі былі ледзь чутныя, але вось памацнелі, гулка азваліся на лесьвічнай пляцоўцы, а калі зашоргалі па сходах, мы з Мішкам рынулі ў спартзалю, дзе спалі аднаклясьнікі, леглі на свае маты, з галавой накрыліся