ТОП просматриваемых книг сайта:
Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Парыж, Эйфелева вежа і…
Год выпуска 2023
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство Автор
Алесь быў на мяжы нервовага зрыву. Як аднаўляць бізнес, калі няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знішчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасці. Гурскі быў на раздарожжы, усё часцей прыходзіла думка з’ехаць за мяжу і там шукаць шчасця.
Нечакана зноў аб’явіўся рэдактар-шантажыст і весела, пасваяцку загугнявіў у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскі пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не ўбачыў карысці ў супрацоўніцтве. Звысоку павучаў, наказваў у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».
Ад пачутага ў Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаў, каму і за што абавязаны развалам фірмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасці, і ён апантана ўзяўся за працу. Атрыманую навуку засвоіў на ўсё жыццё, на сабе зведаў, як ворага можна калі не задушыць, то добра-такі прыдушыць у сяброўскіх абдымках.
У машыне Алесь зацята глытаў каньяк, пакуль яго істэрычныя п’яныя крыкі не зліліся ў адно працяглае завыванне і моташны цяжкі сон не ўзяў верх. І не сон гэта быў, а хутчэй непрабуднае, п’янае забыццё, таму і не мог уцяміць, што не маланка бліскае, не гром грыміць, а нейкія людзі слепяць, крычаць і трасуць яго расхрыстанае цела.
– Ён вочы расплюшчыў, – аднекуль здалёк даляцеў напружаны голас.
– Вушы… Вушы круці… Імгненна ў норму прыйдзе, – утомлена раіў нехта нябачны.
– Вушы не чапаць… Яны абмарожаныя, – п’яна прахрыпеў Алесь, намацаў пад сядзеннем рычажок, тузануў, і спружыністае пругкае крэсла склалася разам з ім.
Мутнаватымі асалавелымі вачыма даўгавата ўзіраўся ў чалавека, што схіліўся над ім, але выразнасці не было, шкодзіла хмельная павалока. Ён страсянуў галавой, пацёр скроні, калі зноў узняў вочы, яго твар прасвятлеў:
– Тава-а-рыш міліцыянер, – сухія губы скрывіла вялая фальшывая ўсмешка. – А я вось тут… адпачываю… прыснуў.
– Гурскі Алесь Пятровіч? – мацаючы пальцамі галаву вадзіцеля, запытаўся прапаршчык.
– Так, Гурскі, – Алесь рэзка адхіснуўся ад міліцыянера, абурана ўскрыкнуў: – Навошта ціскаць галаву? Вы ж не доктар!
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але гэтае імгненнае абурэнне нечакана вострай пякучай стрэмкай усмакталася ў свядомасць, і Алесь з горкай трывогай, напоўненай кепскімі прадчуваннямі, успомніў прыезд у Мінск, прыгадаў жонку, брата і ўсё, што здарылася напярэдадні. «Я сёння занятая… занятая… занятая…» – званіцай гуло ў скронях. Стала цяжка дыхаць, замінаў саленаваты