ТОП просматриваемых книг сайта:
Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Парыж, Эйфелева вежа і…
Год выпуска 2023
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство Автор
Неяк да Алеся завітаў галоўны рэдактар газеты, даволі вядомай у апазіцыйным асяродку. Рэдактар па-гаспадарску ўладкаваўся ў мяккім крэсле, да прапанавай кавы папрасіў «грамульку» каньячку, каб трошкі настрой падвысіць, і, шумна сёрбаючы пітво, доўга разглядваў Алеся сваімі вылупленымі рудымі вочкамі. Потым з жалем паглядзеў на пусты кубак, на Алеся і, зразумеўшы, што яму больш нічога не прапануюць, паспешліва прама ў лоб агучыў прычыну візіту: «Я валодаю забойным кампраматам супроць Вас… Калі не дамовімся – кампрамат выстраліць і, хутчэй за ўсё, паставіць крыж на Вашай яшчэ не пачатай палітычнай кар’еры… Ад мяне залежыць, прачытаюць выбаршчыкі гэтыя матэрыялы ці не… Выбар за Вамі». У пацвярджэнне рэдактар паклаў на стол ладны стос фотаздымкаў.
Паводзіны наведвальніка гаварылі самі за сябе: перад Гурскім прафесіянал, ён з гэтага корміцца, а значыць, і кампрамат сапраўды мае… Толькі што?..
Гурскі, каб трошкі пацягнуць час і абдумаць сітуацыю, прапанаваў наведвальніку яшчэ каньяку, наліў і сабе. Губляючыся ў здагадках, Алесь узгадаў праблемныя месцы дзейнасці фірмы – прычапіцца не было да чаго, нават аўдытарская праверка, якую спецыяльна правёў перад выбарамі, не выявіла ніякіх хібаў.
Ён цадзіў каньяк і няспешна разглядваў каляровыя здымкі. Убачыў сябе на пляжы з пышнагрудай бландзінкай, і каля начнога вогнішча ў атачэнні распранутых дзяўчат, і з брунеткай у лодцы, і… нават у ложку з вядомай спявачкай. Алесь быў не тое што разгублены, ён хацеў зразумець, каму спатрэбілася гэтая правакацыя, хто стаіць за шэранькім, кругленькім і нахабным чалавечкам, які напышліва сядзіць насупраць, п’е каньяк і мітуслівымі прагнымі вочкамі ловіць яго позірк.
Было відавочна, што перад ім не Астап Бендэр, а дробны махляр-ашуканец. На фотаздымках сапраўдным быў толькі твар Алеся, астатняе – звычайны фотамантаж.
У чалавека, чыё тулава похапкам прыляпілі да галавы Алеся, на правым плячы красавалася каляровая галава тыгра з ашчэранай пашчай. У Гурскага татуіровак ніколі не было, і цяпер свярбелі рукі паквітацца, даць нахабніку добрага выспятка… Але ж вельмі хацелася даведацца, што рудавокі просіць узамен, а для гэтага трэба згуляць па правілах махляра, і ён гэта зрабіў, вырашыў вывесці шантажыста на чыстую ваду, ды так, каб пра яго шулерскі заробак ведалі ўсе.
Высветлілася, што рэдактар не просіць, а прапаноўвае супрацоўніцтва. Надзейны чалавек у парламенце патрэбен тым, хто фінансуе газету, свой жа клопат ацаніў «невялікай» прэміяй. Пазначаная на аркушы сума аказалася з шасцю нулямі, а прыпіска, у якой валюце шантажыст жадае атрымаць грошы, так рассмяшыла Гурскага, што ён больш не мог стрымліваць пачуцці і выпусціў