Скачать книгу

не ў той дзень мы чакалi тэлемайстра? – першая парушыла маўчанне Фiлiпаўна i няспешна засоўгала нягнуткiмi нагамi ў калiдор. Рыпнулi дзверы, праз хвiлiну голас гаспадынi пачуўся з другога пакоя, але слоў было не разабраць.

      – І ўсё ж, дзе мне знайсцi Александровiч? Яна бывае дома? – па-змоўнiцку азiрнуўшыся на дзверы, за якiмi знiкла гаспадыня, спытаў Хмара ў старога.

      – Цяперака не знойдзеце, – важна пачмокаў губамi гаспадар. – Той, другi, павёз нашу кралю на нейкiя астравы. На Нары цi што?

      – Не на Нары, а на Канары, – увайшоўшы, паправiла мужа Фiлiпаўна.

      – Усё адно, – адмахнуўся стары. – Нары, Канары… Па мне, лепш нары…

      – Вось, зiрнiце, – гаспадыня падала лейтэнанту гарантыйны талон на рамонт тэлевiзара. – У той дзень, як прыходзiў майстра, Iван Мiкалаевiч пабiў Гальчынага кавалера.

      – Чацвёртага лiпеня, – уголас прачытаў Хмара.

      – Правiльна, – пагадзiўся стары, – яшчэ гэты майстра разнiмаў петухоў.

      7

      І ўсё ж, такi важны факт, як бойка палюбоўнiкаў Александровiч, не змянiў поглядаў Хмары на справу Шапавалава. Наадварот, ён яшчэ больш упэўнiўся, што нiякага крымiналу ў раптоўнай смерцi Шапавалава няма. Ды i адкуль той крымiнал мог узяцца, калi насiлля ў адносiнах да памерлага не было, аб чым гавораць сведкi, што пацвердзiла i экспертыза. Хмара не пярэчыў Мiкулiчу, якi часцяком апеляваў ускоснымi нават не фактамi, а меркаваннямi, разумеў, што пераканаць падпалкоўнiка ён зможа, толькi даказаўшы, што адбыўся няшчасны выпадак.

      «Яму што, няма чым заняць следчых? – у думках злаваўся лейтэнант. – Цi мо правярае мае прафесiйныя здольнасцi? Калi так, то ўпустую трацiць час», – злосць штурхала Хмару да самастойных i больш рашучых дзеянняў.

      Пакiнуўшы кватэру забытых людзьмi i Богам суседзяў Галiны Александровiч, лейтэнант спярша хацеў паведамiць Мiкулiчу пра бойку з удзелам Шапавалава, але нешта стрымала, напэўна, прынiжанае, задзетае самалюбства. «Мiкулiч загадаў высветлiць сапраўдную прычыну таго, чаму хворы Шапавалаў знаходзiўся на танцах, – разважаў Хмара, наперад пралiчваючы, чым зможа апраўдацца. – Што ж, буду шукаць, а як знайду – тады i далажу пра ўсё адразу».

      На вулiцу Кузьмы Чорнага Хмара дабраўся хвiлiн за трыццаць. З матэрыялаў справы было вядома, што па месцы жыхарства Шапавалава быў прапiсаны дваццацiпяцiгадовы сын Сяргей, хоць з бацькам ён i не жыў. Не было сумненняў, што цяпер Шапавалаў-малодшы атабарыцца ў бацькавай кватэры. Хмара не дамаўляўся на сустрэчу, але разлiчваў, што ўдасца пагаварыць не толькi з суседзямi, а i з новым гаспадаром.

      Лейтэнанту пашэнцiла. Дзверы ў кватэру адчынiў высокi, неймаверна шырокi ў плячах чарнявы хлопец. Шырока пасаджаныя шэрыя вочы паволi абмацалi Хмару з галавы да пят, на лбе з’явiлася некалькi глыбокiх зморшчын. Вiдавочна, Шапавалаў сiлiўся ўзгадаць няпрошанага госця.

      – Я з мiлiцыi, – прадставiўся Хмара. – А Вы Сяргей Iванавiч?

      – Угу, – хiтнуў галавой хлопец i разгублена ўздыхнуў: – Цяпер тут жыву.

      – Мне трэба задаць Вам некалькi пытанняў, будзем гаварыць тут цi…

      – Заходзьце, – спахапiўся

Скачать книгу