ТОП просматриваемых книг сайта:
Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Вяртанне з апраметнай
Год выпуска 1999
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство Автор
– Ды я гэта, я, – паспешлiва пагадзiўся Бусел i, каб папярэдзiць астатнiя пытаннi, зачыняючы дзверы, таропка дадаў: – Пахавалi не мяне, а iншага чалавека… Доўгая гiсторыя, паслухаеш – не паверыш.
– Яшчэ не веру, – Петэрс гучна, з нейкай iстэрычнай радасцю засмяяўся, ухапiў Бусла за руку i, быццам малое дзiця, павёў чамусьцi на кухню, але праз хвiлiну падскочыў i сiлком пацягнуў у залу, усадзiў на мяккую канапу.
Петэрс мiтусiўся, не знаходзячы сабе месца, не мог паверыць, што перад iм не хто iншы, як Бусел, ягоны сябра i аднакашнiк па мiлiцэйскай акадэмii. Нарэшце гаспадар зразумеў, чаго яму i ўваскрэсламу сябру не хапае. Ён адчынiў шуфляду ў шкапчыку, на якiм стаяў тэлевiзар, выцягнуў бутэльку каньяку, паспешлiва забразгатаў крыштальнымi фужэрамi.
– Без каньяку цяжка разабрацца, не паверу, што не сплю, – не зводзячы прамянiстага позiрку з Бусла, радасна засмяяўся Петэрс. – Вып’ем за цябе, за вяртанне з таго свету, за ўваскрашэнне!..
Бусел падняў паўнютка налiты фужэр, усмiхнуўся.
– Ты так прыгожа ляжаў у труне, увесь у вянках i кветках, пра цябе так добра гаварылi, што я не ўтрымаўся, пусцiў слязу. Праўда, твар быў забiнтаваны, казалi, каб не наганяў жаху на маладых супрацоўнiкаў… Прабач за такiя плоскiя жарты, гэта ад радасцi… Дык за ўваскрашэнне!
Сябры выпiлi, памаўчалi.
– Яно i праўда, – першы загаварыў госць, – я ўваскрэс, толькi не як Бусел.
– Гавары ясней, – зноў напаўняючы фужэры, ускiнуў на сябра здзiўлены позiрк Петэрс.
– Цяпер я – не я, – дастаючы з кiшэнi пашпарт, з адценнем разгубленасцi, нават пагарды, удакладнiў Бусел. – Перад табой уласнай асобай Мiкалай Фёдаравiч Мельнiк, як кажуць, прашу шанаваць i мiлаваць.
Петэрс прамаўчаў. Бусел зразумеў гэтае маўчанне па-свойму i пачаў няспешна, падрабязна расказваць сваю гiсторыю…
Петэрс не зводзiў з сябра ўсхваляваных, прамянiстых вачэй. Ён яшчэ i яшчэ налiваў у фужэры, у нейкiя моманты падскокваў на ногi, сiлiўся пра нешта спытаць, але нi разу не перапынiў сябра, толькi стрымана падтакваў, кiваў галавой, быццам сам быў усяму сведкам.
– I вось я тут, – скончыў Бусел расказ, i нешта падобнае на ўсмешку мiльганула на ягоным засяроджаным твары. – Прабач, што выбраў цябе, але ты сышчык i разумееш, што без дапамогi i надзейнага прыкрыцця я не змагу нiчога зрабiць.
– Ты, Андрэй, зрабiў разумна, што прыехаў да мяне, – напiхваючы пахучым тытунём курыцельную трубку, зазначыў Петэрс. – Па-першае, я забяспечу табе ў Беларусi надзейнае, а галоўнае, афiцыйнае прыкрыццё, а па-другое, у мяне водпуск i тры тыднi буду ў поўным тваiм распараджэннi, сумяшчу прыемнае з карысным. Веранiка з сынам ужо дзесяць дзён у цешчы, у мястэчку Ракаў, што пад Мiнскам, i я туды навастрыў лыжы. Дык нам па дарозе, давязу з шыкам.
Петэрс Зондакс i Андрэй Бусел калiсьцi разам вучылiся ў акадэмii