Скачать книгу

промнi яшчэ слiзгалi па вершалiнах дрэў, а з лесу пачаў ужо выпаўзаць восеньскi халаднаваты, няўтульны змрок. Фiлiн нарэшце ўстаў, засмалiў цыгарку i, заклаўшы рукi за спiну, затупаў туды-сюды па хаце, думаючы пра нешта сваё. У хаце было цемнавата, шэрань, што прабiвалася ў вокны, асвятляла толькi два сталы з гарой непрыбраных бляшанак з-пад кансерваў i пустыя бутэлькi. Фiлiн кiнуў недакурак на падлогу i з нейкай незразумелай злосцю абцасам чаравiка расцёр яго ў пыл. Потым рэзка адсунуў ложак, адкiнуў некалькi дошак – там была схованка.

      – Пад гэтымi дошкамi ёсць усё, што трэба для жыцця, – прасiпеў ён i закашляўся.

      – Ты мяне хочаш справадзiць? – спытаў Бусел.

      – Прышч у любы момант можа аб’явiцца, а цяпер i для яго ты – нябожчык. Вазьмi харчу на некалькi дзён i перабiрайся ў хлеў, на сена. Калi мы з’едзем, вернешся, – Фiлiн выцягнуў са схованкi кансервы, хлеб у цэлафанавых пакетах, яшчэ нешта, закручанае ў паперу. – Дакументы таксама вазьмi, знойдзеш дзе схаваць.

      – Бачу, ты не надта давяраеш Прышчу.

      – У маiм лексiконе такога слова няма. За Прышча не турбуюся, не адну справу правярнулi, i ён без мяне мала на што варты, думае не тым месцам…

      Бусел узяў дзве бляшанкi з тушанай ялавiчынай, цвердаваты бохан хлеба, некалькi вялiкiх, з кулак, цыбулiн.

      – Бяры болей, ад’ядайся, на пусты жывот з мафiяй не паваюеш.

      – Якая там мафiя?! – задзiрлiва засмяяўся Бусел. – Хiба ты i Прышч – мафiя?

      Фiлiн моўчкi, няспешна паклаў дошкi на месца, падсунуў ложак i шматзначна ўздыхнуў:

      – Ты i сапраўды такi наiўны цi толькi прыкiдваешся?

      У хаце зусiм сцямнела. Фiлiн згроб са стала ў кошык, якi невядома адкуль з’явiўся, пустыя бутэлькi i недаедзены харч, падмёў падлогу.

      – Час перамянiўся, – стомлена, быццам мiж iншым, прагаварыў Бусел i, цяжка ўздыхнуўшы, дадаў: – Але ўсё засталося па-ранейшаму, нават горш.

      – Калмыкова, нашага нампалiта, памятаеш? – пагардлiва, разумеючы, што трывожыць Бусла, прабасiў Фiлiн.

      – Такое не забываецца, – адказаў капiтан.

      Ён ведаў, што меў на ўвазе Фiлiн. Калi ў дэсантнiка Мароза на вучэннях не раскрыўся парашут i ён каменем ляцеў на зямлю, Бусел выпадкова ўхапiў асуджанага на смерць салдата за скручаныя парашутныя стропы. Тыя хвiлiны, што планавалi да зямлi, здалiся вечнасцю… I м пашэнцiла – звалiлiся ў невялiкую рачулку, што ўлетку перасыхае i ператвараецца ў ручаёк, а тады, вясной, яе глыбiня была ў рост чалавека, i гэта змякчыла падзенне. Пра герояў-дэсантнiкаў напiсалi газеты, яны атрымалi па дзесяць сутак водпуску, i Бусла прадставiлi да дзяржаўнай узнагароды. Толькi Калмыкоў запярэчыў, бо салдат-герой абавязкова павiнен быць камсамольцам цi камунiстам. У выпадку з Буслам атрымоўвалася нявыкрутка, ён быў беспартыйны. Калмыкоў выклiкаў салдата i цэлую гадзiну прыводзiў прыклады геройскiх учынкаў камсамольцаў ды камунiстаў у савецкiм войску, а напрыканцы размовы, здавалася, ужо i сам не мог уцямiць, як атрымалася, што геройскi ўчынак здзейснiў беспартыйны…

      Бусел i Фiлiн закурылi i, не згаворваючыся, выйшлi на вулiцу. З-пад вялiзных калматых ялiн падымаўся туман, якi, хаваючыся

Скачать книгу