Скачать книгу

нейкай посцілцы, разасланай проста ў траве, і вочы зноў былі бессаромныя, пажадныя, прагныя…

      «Ну, як я табе? Чаго маўчыш», – піскнуў камп’ютар паведамленнем.

      «Перажываю момант эстэтычнага захаплення», – напісаў у адказ Павел.

      «Выдаліш?»

      «Зараз яшчэ крыху пазахапляюся – і адразу выдалю», – схлусіў ён.

      Пасля гэтага іх перапіска ў мэсэнджарах і размовы сталі больш разняволенымі. Павел трошку дзівіўся гэтай адкрытасці, якую ён заўважаў за маладзейшым пакаленнем, якое не заспела або амаль не заспела часы Савецкага Саюза: сэкс і яго абмеркаванне былі для іх такой самай нармальнай тэмай для размовы, як і кіно, ежа, выбар вопраткі. Сам ён адчуваў у сабе большую закрытасць і не быў гатовы з лёгкасцю абмяркоўваць падобнае.

      Хаця неяк у размове ён заявіў Святлане, што ў кожным чалавеку, мабыць, жыве аматар падглядвання. Прынамсі, у большасці мужчын. Іначай бы парнафільмы не карысталіся такой шалёнай папулярнасцю. А кім з’яўляецца глядач парнафільма? Ды самым звычайным вуаерыстам, які падглядвае за чужым сэксам! І няважна, якія матывы яго штурхнулі на прагляд гэтага кіно, ён усё адно вуаерыст, падглядальшчык… Навошта далёка хадзіць – і сам ён, Кміціч, схільны да прагляду такіх фільмаў, дый ад прыгожага прыватнага стрыптызу наўрад ці адмовіцца…

      «А як жа прымаўка: у мяне ўжо не такі добры зрок – мне трэба памацаць рукамі?» – падкалола яго дзяўчына.

      «Мабыць, у мяне яшчэ не настолькі сапсаваўся зрок», – аджартаваўся ён.

      Тады яна паабяцала даслаць яму відэа: «Толькі ты моцна не крытыкуй – я сама наводзіла камеру, сама здымала. Карацей, вельмі аматарскае відэа».

      І вось на пошту Кміціча прыйшоў акурат гэты абяцаны відэаролік.

      Відэа атрымалася без гуку, але дзеянні Святланы сведчылі, што музыка там гучала, бо рухалася дзяўчына рытмічна. Яна выходзіла насупраць камеры і пачынала расшпільваць халацік, які лёгкім пухам падаў да яе ног. Потым галаву яна крыху нахіляла наперад, а рукі заводзіла за спіну – расшпіляла станік. Нічым не стрыманыя грудкі пры гэтым калыхаліся і нібыта падміргвалі гледачу… Потым надыходзіў чарод майткоў: дзяўчына пачынала іх павольна здымаць, але, апусціўшы на пяць сантыметраў, спынялася і пачынала спакушальна круціць клубамі пад нячутную Кміцічу музыку. Толькі пасля гэтага танца яна ўсё ж сцягвала майткі і заставалася цалкам аголеная.

      …Павел узяў сурвэткі, якія трымаў каля камп’ютара, і выцер выплюхнутую маціцова-белаватую вадкасць, парадаваўшыся, што не заліў нічога. Потым адным глытком дапіў рэшту астылай кавы і пайшоў у душ.

      Вярнуўшыся, ён націснуў у паштовай праграме іконку «Адказаць» і набраў у адкрытым акенцы: «Ты абалдзенная! Спадзяюся, увечары ўдасца пагаварыць нармальна, а не праз пошту».

      Выключыўшы камп’ютар, ён паспрабаваў настроіцца на іншыя думкі. Дзень яго сёння важны: наперадзе была чарговая сустрэча з Аляксеем Пятровічам і знаёмства з архіўнымі дакументамі.

      Кастрычнік, 1927

      Пальцы

Скачать книгу