ТОП просматриваемых книг сайта:
Хлопчыкi i дзяўчынкi. Яўген Аснарэўскі
Читать онлайн.Название Хлопчыкi i дзяўчынкi
Год выпуска 0
isbn 9785449658456
Автор произведения Яўген Аснарэўскі
Жанр Современная русская литература
Издательство Издательские решения
– Маеш маеш, – перапыніў мяне Аляксандр Браніслававіч, – я проста табе па-добраму хацеў параіць… ну каб ты ў такія вось сітуацыі не трапляў.
– Ды якія такія? У вас наогул ніякіх падстаў мяне падазраваць няма.
– А вось і ёсць.
– Не, няма падстаў.
– Ты мне яшчэ будзеш тут спрачацца, нягоднік! – крыкнуў начальнік.
– Не-не, – адказаў я.
– Кароч, ясна ўсё з табой… Ідзі і падумай аб сваіх паводзінах!
– Пра што канкрэтна падумаць?
– Вольны! – гаркнуў палкоўнік і я выйшаў з кабінета.
Надпіс зафарбавалі хутка. Але праз некалькі дзён ён зноўку з'явіўся на тым жа месцы, амаль такi ж, як першы. Вялікi, зроблены жоўтай фарбай, надпіс: «Дыктатура» зноў бударажыў наша міліцэйскае ўпраўленне, будынак якога раскінулася ў цэнтры горада на невялікай горцы. З раніцы я быў на працы і мяне зноў выклікалі да Аляксандра Браніслававіча.
– Бачыў? – спытаў палкоўнік, гледзячы на мяне спадылба.
– Так точна, бачыў.
– Што думаеш?
– А што я магу думаць?
– Ты мне дурня не ляпі! – крыкнуў начальнік.
– Вінаваты…
– Ну, карацей, Астапеня, спытаю прама: ты пісаў?
– Не, не я, – сказаў я цвёрдым тонам, гледзячы палкоўніку прама ў вочы.
– Хм… А я вось на цябе падумаў.
– Гэта я ўжо зразумеў.
– Ну раз не ты, то добра. Давай тады займіся гэтай справай. Трэба знайсці гэтага мастака *ляць маць яго… Зайдзі да Колі. Хай табе пакажа запісы з камер. Круціся як хочаш, а знайдзі гэтага *ляць Айвазоўскага…
– Айвазоўскі пісаў марскія пейзажы, – сказаў я і тут жа прыкусіў язык.
– Ты што яшчэ і разумнічаць будзеш? – з кіслай усмешкай спытаў начальнік.
– Не.
– Пайшоў нахрэн адсюль да Колі! – загрымеў Аляксандр Браніслававіч, узнімаючыся з крэсла і хутка чырванеючы.
– Ёсць! – спалохана крыкнуў я і, чаканячы крокi, выйшаў з кабінета, пачуўшы ў спіну «Змагар, маць тваю».
– Здарова, Андруха змагарок, БЧБ не захапіў? – сказаў Коля, калі я ўвайшоў у яго кабінет. – Ты, мабыць, наконт запісаў з камеры над сценкай, на якой гэты хрэнаў надпіс, так?
– Так, – адказаў я.
– Няма там нічога.
– Як гэта нічога няма? – прамармытаў я. – З крайняй камеры павінна быць бачна.
– Павінна, але не бачна, – сказаў Коля.
– Мда… – сказаў я задуменна.
Праз тыдзень надпіс зафарбавалі, а яшчэ праз дзень ён з'явiўся зноў.
– Ну як поспехі? – спакойна спытаў Аляксандр Браніслававіч, але маё звыклае вуха пачула ледзь улоўныя ноткі гневу ў яго голасе.
– Я… я не ведаю… – прамармытаў я.
– А хто ведае? Хто павінен, маць тваю, ведаць, – зароў начальнік. – У Колі быў ці бегаў на мітынг з БЧБ?
– Так точна, быў, – адказаў я.
– І што? – спытаў палкоўнік.
– Нічога. На вiдэа нічога няма.
– Маць