ТОП просматриваемых книг сайта:
Карона на дне віра (зборнік). Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Карона на дне віра (зборнік)
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6720-36-2
Автор произведения Людміла Рублеўская
Издательство Электронная книгарня
Паплылі купальскія вяночкі па рацэ, а за імі гады, і патанулі ў віры адзін за другім. На нашу зямлю ў чарговы раз напалі ворагі. Палалі замкі, гарады і вёскі, не луналі над ракой вясёлкавыя ветразі купецкіх караблёў – страшныя знаходкі выкідвалі на бераг рачныя хвалі. I калі паказваўся нечы ветразь – вялікая трывога распачыналася між людзей, бо невядома было, ці гэта свае, ці ворагі. Адойчы праплыла ладдзя пад сцягам, на якім лунаў срэбны вершнік, сцягам нашага князя. Ветразь ладдзі быў прапалены, і сярод вояў мелася шмат параненых. Карабель не затрымаўся, але з яго паспелі папярэдзіць мясцовых людзей, што следам плывуць варожыя караблі, і на іх шмат вояў. Многа караблёў яны патапілі, многа нарабавалі дабра, і пабралі палонных, і ўсё ім яшчэ мала. I заўтра, як даплывуць, спаляць яны вялікі горад, у якім зараз хаваецца шмат людзей.
Жыхары вёскі зрабілі, што маглі – увагналі ў дно ракі завостраныя ствалы соснаў, там, дзе з аднаго боку – вір, з другога – каменні. Тады наша рака была магутная і шырокая яшчэ болын, чым цяпер. Зусім перагарадзіць яе немагчыма. Але цяпер праплысці па ёй мог толькі дасведчаны чалавек. Жанчыны і дзеці схаваліся ў лесе, мужчыны падрыхтавалі паляўнічыя лукі і стрэлы, абматаныя прасмоленай кудзеляй, і схаваліся ў прыбярэжным кустоўі, у спадзеве, што караблі трапяцца ў пастку і ворагі наблізяцца на адлегласць стрэлу.
Пад вечар паказалася ладдзя пад чорным ветразем, за ёй – яшчэ дзве. У дно стукнулася вострая вершаліна…
Заваёўнікі былі сапраўднымі воямі – яны не разгубіліся, змаглі развярнуць свае караблі і ўратавацца. Аднак плыць далей было немагчыма. I правадыр загадаў ісці ў бліжняе паселішча і прымусіць жыхароў правесці караблі праз пасткі. I калі спатрэбіцца – то яны, тутэйшыя, усцелюць дно ракі сваімі целамі і аддадуць яе хвалям сваю кроў.
Што менавіта так і адбудзецца, ніхто не сумняваўся. I тады адзін з палонных, што сядзелі звязанымі на палубе, паважаны барадаты купец – яго не забілі ў спадзеве на багаты выкуп – крыкнуў, што гатовы правесці караблі па рацэ. Ён сцвярджаў, што добра ведае гэтае месца, бо сам нарадзіўся тут і знаёмы з кожнай водмеллю і з кожным вірам. Узамен купец прасіў, каб яго адпусцілі і вярнулі частку адабраных у яго тавараў.
Правадыр чужакоў згадзіўся, купца развязалі, ён стаў ля стырна і паказваў шлях. Вось праплыла першая ладдзя паўз вострыя калы… Другая… Трэцяя… Палонны ўпэўнена аддаваў каманды звыклым да гучання ў штармах голасам. Направа… Яшчэ правей… Раптам першая ладдзя здрыганулася, дно яе праламалася, за ёй пахіснулася другая ладзя, трэцяя. Караблі выплылі проста на каменную водмель. I тут у чорным ветразі западала вогненная страла.
Стрэлы сыпаліся і сыпаліся на караблі, але палонны гэтага ўжо не бачыў. Як толькі ладдзі апынуліся на камянях, ён скочыў у ваду і паплыў да супрацьлеглага берага. Даўно не люлялі яго гэтыя хвалі! Так, калісьці ён пагарджаў гэтай зямлёй. Яна здавалася яму нецікавай. I