ТОП просматриваемых книг сайта:
Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў
Читать онлайн.Название Мы з Санькам – артылерысты
Год выпуска 1989
isbn 978-985-02-1159-0
Автор произведения Іван Сяркоў
Жанр Детская проза
Издательство Электронная книгарня
Мы з Санькам з захапленнем пераглянуліся і непрыкметна закрылі разяўленыя раты, якімі лавілі кожнае Юркава слова.
Апаўцы – людзі іншага гарту. Гэта такія, як Юрка. Слова гэта складзена з літар «А», «П» і «В», што значыць артылерыйскае падрыхтоўчае вучылішча. Але каб мець званне апаўца, трэба правучыцца не менш года. Па нашаму з Санькам разуменню, гэта без пяці мінут афіцэр. А першагоднік – гэта яшчэ не апавец, а салага, гэта ўсё адно, што рыба такая – салака супраць селядца. Тыя, што да нас прыставалі, таксама яшчэ, на Юркаву думку, салагі.
Хутчэй бы ўжо нам з Санькам здаць уступныя экзамены, хутчэй бы са шпакоў – ды ў салагі!
Напярэдадні штурму
Мы з Санькам – дзеравеншчына. Вось пражылі свой хлапечы век і нічога яшчэ толкам не бачылі, апрача немцаў, пажараў, бульбы-гнілушкі. Толькі таго і свету было, што сямігодка, поле, луг ды гарадскі рынак, дзе мы прадавалі шчаўе, каб купіць сабе сшыткі і кніжкі. I не дзіва, што цяпер мы ходзім па вучылішчы, і многае нам у навіну. Прывёў Юрка ў спартыўны зал – раты разявілі: вялізны ж, як гумно, а вокны пад самай столлю. Хваробу ты праз іх што-небудзь на вуліцы ўбачыш. Адна сцяна наогул не наша, Юрка кажа – шведская. На ёй ад столі да падлогі драўляная рашотка. Нейкія рэйкі ў кутку стаяць на жалезных нагах з нікеляванымі круцёлкамі. Гэта нібыта спартыўныя брусы. А для чаго яны, бог святы знае.
А народу тут, як у вулеі, і ўсё – шпакі. Гэта ж іх столькі рвецца ў афіцэры! А ўсіх жа, мабыць, не возьмуць. Значыць, і мы з Санькам можам праляцець міма. I ў нас павіслі насы.
– Ну, будзе штурм! – пацвердзіў нашу боязь і Юрка, але, заўважыўшы наш кіслы выгляд, тут жа і падбадзёрыў: – Трымайце хвост пісталетам – прарвёмся.
Узяўшы нашы «выклікі», ён знік у шумным, устрывожаным хлапечым натоўпе, а мы засталіся адны, без павадыра. Адчуванне такое, быццам нас кінулі ў ваду, а мы не ўмеем плаваць. Куды тут сам паткнешся, у каго спытаеш, што і калі будзе? Вакол такі ж разгублены, нястрыжаны і зануджаны народ. I толькі зусім нямногія, чалавек гэтак пяць ці шэсць, ходзяць гогалямі. Яны і пастрыжаны па-гарадскому, і апрануты, і абуты чысцей і багацей за астатніх. Адзін нават парыцца ў летніку, такі ён важны. Ходзяць гэтыя гогалі сваім гуртам, трымаюцца ўпэўнена, фанабэрыста і размаўляюць ужо так культурна, што нам, вясковым, далёка да іх скакаць. Гэтак размаўляла ў нашай школе толькі Ала Бобрыкава, ці прасцей – Бабрыха, дачка калгаснага бухгалтара, які прыехаў да нас аднекуль з далёкага горада. Дык мы ёй за гэта праходу не давалі, як сустрэнем, так і падкусім: «Моя мама городская, говорит на букву «гэ»: Гриша, гад, гони гребенку, гниды голову гризут!» А яна не