Скачать книгу

із галавы тот пакойнік із аўтобуса не выходзіт. Перамыла ўсё быстранька і к дзецям у комнату пашла. Пастучала, адкрыла двер. Ляжат, кніжкі чытают. Адзін таршэр на дваіх. Как судзьба.

      “Вы б хоць свет уключылі, – гавару ім. – Лампачку ж ацец даўно ўжэ новую ўкруціў”.

      “Прывітанне, мама”, – сказаў Дзімка, он у міня пачэму-та на роднай мове гаварыт, хоць яму ўжо трыццаць лет вясной стукнула. А Волечка толька мяўкнула штота. Ана вабшчэ на кацёнка пахожа. Жалка мне её. Но што падзелаеш. Такую ўжо Дзімка сібе выбраў. Хрупкую і бледную. Гарадская, адно слова.

      “Прывітанне, – сказала я і свет ім уключыла, ані аж зажмурылісь. – Што эта вы не елі нічога, шаноўнае спадарства?”

      “Мы паелі, мам, – атвеціў Дзімка. – Мы ж не можам удваіх цэлы рондаль за дзень адолець, як ты не разумееш?”

      “Да какая там рондаль, адна каструля. Харошы ж боршч, з мясам”.

      “Мама! Ну што за раблезіянства!”

      “Эта вам рублезянства, а па-мойму, выдаюшчыйся суп палучыўся”, – сказала я і пашла чай піць. Села на кухне, целевізар сматру – но думаю саўсем а другом. Дзімка прышоў, чая здзелаць. Носіт ей чай і носіт. Сама ана не можэт, што лі? Чашку ўроніт? Ілі пальцы абажжот?

      “Как у Волечкі здароўе?” – спрашываю.

      “Ды ўсё нармалёва. А што?”

      “Да нет, нічэво”.

      “А чым гэта ад цябе патыхае? Ты што, піла?”

      “Эта мы на рабоце па грамульцы ўзялі, за дзень раждзенія”.

      “Ясна… Мам, крыкнеш нам, калі імбрык закіпіць”.

      “Харашо”.

      Эта ані так чайнік пачэму-та называют. Імбрык. Нікагда такога слова не слышала. Такое ашчушчэніе, што ім іх хтота выдумывает, слава эці. Сядзіт у Вільнюсе і выдумывает, штобы тут ніхто не панімаў, а чом рэч.

      Но што падзелаць. Імбрык – эта запомніць лёгка. Смяшное слова. Но ў ніх жэ і другіе слава есць. Інагда как скажут што-нібудзь, нічога не панятна. Но я тагда цярпела. Кіўну проста ў атвет, і ўсё ў парадку.

      Так мы і жылі тагда, у двухкомнатнай кварцірэ. У адной комнаце мы з Толем, у другой – Дзімка з Волечкай. Мірна жылі, не ругалісь. Я дык і рада была: дзеці з намі, так і спакойнее, і весялее. Но панімала, канешна, што самі ані другой точкі зрэнія прыдзержваюцца. Ані дажэ кварціру снімаць хацелі. Но какая кварціра с іх зарабаткамі. Дажэ еслі б знялі, дык з голаду памёрлі б. А так і дасмотраны, і здаровы, і свой угал імеют, і нам з Толем на старасці лет помашч будзет. І вабшчэ ў доме как-та па-сямейнаму уютна, кагда столька людзей на адной жылплошчадзі. Я ў іх жызнь старалась не лезць, но, канешна, усё перада мной была как на ладоні. Зато перажываній меньшэ.

      Хоць какое там “меньшэ”.

      “Закіпеў ваш імбрык!”

      Хацела я ім пра случай з пакойнікам расказаць, но здзержалась. Да і не думала, што ім інцярэсна эта. Мне вабшчэ ўсігда казалась, што Дзімка маей прафесіі стыдзіцца. Как будта ў этам што-та непрылічнае есць – білеты за праезд у людзей правяраць. Ну да ладна. Папіла я чая з буцербродам і спаць лягла. Но не спалась мне как-та ў ту ноч. Усё мыслі ў галаву лезлі. Пра пакойніка. Была ў ім какая-та

Скачать книгу