ТОП просматриваемых книг сайта:
Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Нічые (зборнік)
Год выпуска 2009
isbn 978-985-02-1071-5
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
– Дык здавайце, а не…
– Ты што, Чуб?! – абарваў Кецку Гнат, вылупіўся на Чуба сваімі пукатымі і ўсё адно прыгожымі вачыма. – Перапіў? Ці не дапіў? Якая контрразведка?! Ты не адсюль, не ведаеш, што за ён— затое мы добра ведаем!.. Ды па ім самая сухая асіна ў тым вунь лесе плача, і вяроўка вось гэтая вось!
– Аддай, аддай, кажу, рукавіцы палоннаму, – усё адно распарадзіўся строга Чуб.
Гнат, хоць і не вельмі ахвотна, але паслухаўся. Не падаў, а кінуў рукавіцы Кецку пад ногі. Той падняў; калі насоўваў на рукі, скасавурыўся на чыронаармейцаў пры сцяне. Не даючы ўвагі Гнату, ціха прамовіў да аднаго Чуба як бы ў падзяку за тое, што заступіўся:
– Мне трэба да вашага камандзіра, да Чайкі… Ёсць што сказаць яму. Ён мяне добра ведае.
– Вово! Такіх ён і ведае, – усміхнуўся Гнат.
– Пачакай, – сказаў Чуб, – да Чайкі, дык да Чайкі. Можна і да Чайкі… А пакуль— тварам да сцяны, як і ўсе!
І калі Кецкарэўкамавец паслухмяна і хуценька, нібы збавенне яму было ў тым, што ставяць яго «да сценкі», выканаў загад, Чуб нагнуўся, бо быў на паўтары галавы вышэйшы за Гната, штось шапнуў таму на вуха…
Гнат ашчэрыўся ва ўсмешцы:
– Хіба што так!
На ганак вылецеў задыханы Дзяніс, з драўляным заступам у адной руцэ, з венікам у другой, усім сваім выглядам паказваючы, што зараз жа гатовы да любых новых даручэнняў – толькі каб не стаяць на месцы, не глядзець на гэтага забітага… А за Дзянісам асцярожліва высунуўся з сянец і неяк бокам злез з ганка мажны, хоць згорблены ўжо гадамі дзядзька, у высокіх, да каленяў, валёнках, у кароценькім кажушку з адрэзанымі чамусьці рукавамі, на галаве – аблавушка… Гэта быў гаспадар, той самы дзядзька Карпа, які толькі што пазіраў, прыплюснуўшыся да шыбіны, з хаты на двор. Адразу ж вочы яго самі сабою стрэлілі, мімахоць ухапілі каля ганка скурчаны труп, пад якім распаўзлася на снезе цёмная бураковая пляміна… І тады – хоць, вядома ж, ён чакаў убачыць тое, што ўбачыў, на твары яго адбілася перш недаўменне, затым разгубленасць і страх, акурат як у свайго сына, гэтага вось Дзяніса… Ён раптам заморгаў пакрыўджана, нібы восьвось сабраўся заплакаць, затым сарваў з галавы аблавушку і захрысціўся, хутка крыжуючы сабе лоб і грудзі вялікай рукою, што здавалася занадта доўгаю, як і ва ўсіх прыгорбленых людзей.
– Вы гэта… дзядзька Карпа, – сказаў Чуб і закашляўся, пачаў мацаць па кішэнях, шукаючы кісет з курывам, – вы адно кроў сашкрабеце пасля… А там ужо за ноч снегам засыпле, і следу не застанецца…
– Ды ўжо ж, сашкрабу!..
Карпа адвярнуўся, забегаў вачыма па двары, ізноў акурат бы сын таксама шукаючы хоць якога сабе занятку… Пачуў, што