Скачать книгу

брыгадная, а затым, магчыма, і ўсебеларуская газета! З ўсіх куткоў заходняй і цэнтральнай Беларусі да нас паступаюць ахвяраванні ад грамадзян, прыходзяць пасылкі з прадуктамі, тытунём і паперамі, компасамі, біноклямі, бялізнай, цёплымі шкарпэткамі, валёнкамі, рукавіцамі, бінтамі, дасылаюць нават кажухі і світкі – магчыма, ад сям’і адрываючы! З Гародні, мабілізаваныя Беларускай Вайсковай Камісіяй, ўжо выехалі к нам каля паўсотні афіцэраў – кадравых камандзіраў; дарэчы, мы таксама аб’яўляем набор сваіх маладых хлопцаў, у каго стане адукацыі і фізічнай падрыхтоўкі, у школу беларускіх афіцэраў у Лодзь! Далей – шэрагі нашыя хутка папоўняцца вопытнымі ваякамі, толькі што ў штабе былі пасланцы зпад Глуска, адтуль з баямі прарываецца да нас на злучэнне трохтысячная, добра ўзброеная брыгада!

      – Гуура!

      – На падыходзе да Семежава цяпер Грозаўскі полк, які ў абед ўвойдзе ў мястэчка, а заўтра адбудзецца урачысты агульны малебен – асвяшчэнне беларускай зброі – для двух аб’яднаных палкоў!

      – Гуура!

      – Даеш Грозаў!

      – Цяпер такі момант! – дастаў з кішэні шыняля і расправіў паперкі Жаўрыд. – Сярод чырвонаармейцаў ёсць шмат адурманеных бальшавіцкай прапагандаю, а яшчэ больш проста запалоханых людзей, якім будуць убіваць у галовы, ды і ўжо ўбіваюць, што мы – купка бандытаў, рэшткі балахоўцаў і гэтак далей! Нам трэба шырэй тлумачыць такім людзям сваю праўду і тады, няма сумнення, бальшыня з іх падымуць на штыкі ненавісных камісараў, а самі са зброяю пярэйдуць на наш бок! Таму намі прынята спецыяльная лістоўкаадозва «Да чырвонаармейцаў», якую кожны з вас жадаючы можа атрымаць ў штабе… Скажу больш – не толькі прыблудныя чырвонаармейскія начальнікі, а нават і мясцовыя рэўкамаўцы, не кажучы пра звычайных чырвонармейцаў, не ўсе маюць ўяўленне, што за мы, за што мы змагаемся і ў чым наша праўда! Тут, у Семежаве, мы прынялі Дэклярацыю, якую я вам зараз зачытаю. Апроч таго, што яна тлумачыць нашую цяперашнюю пазіцыю, настолькі ж яна прыдасца ў будучыні, пасля перамогі! Дэклярацыя будзе разаслана ва ўсе еўрапейскія газеты, а таксама ў Маскву, асабіста Леніну і Троцкаму.

      Набраў ў грудзі паветра:

      – Дэклярацыя Беларускай Рады Случчыны! У момант самаадзначэння ўсіх народаў і барацьбы іх за сваю самастойнасць і свабоду Беларусі Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашай БацькаўшчыныБеларусі, падымае сцяг барацьбы за свабодную незалежную Беларусь і заяўляе ўсяму свету…

      Ён зачытаў, спяшаючыся, сухія восем пунктаў, у якіх гаварылася пра законы, пра тое. каму павінна належаць зямля, пра васьмігадзінны дзень і мінімальны заробак, пра развіццё усіх відаў кааперацыі, пра свабоду друку, забастовак і хаўрусаў, пра агульнае для ўсіх навучанне і правы меншасцяў на самавызначэнне…

      Першае! Беларусь павінна быць Вольнай Незалежнай Народнай Рэспублікай.

      Другое! Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі будуць выпрацаваны Беларускім Устаноўчым Соймам, скліканым на аснове агульнага,

Скачать книгу