Скачать книгу

ўтварэнне ўздоўж заходняй мяжы ланцуга савецкіх рэспублік – тут найперш меліся на ўвазе Украінская, Эстонская, Латвійская і Літоўская рэспублікі. Польшча павінна была замкнуць гэты ланцуг, стаўшы апошнім яго звяном.

      Аднак надзеі на рэвалюцыю ў Польшчы не спраўдзіліся. Таму ролю звяна ўсклалі на Беларусь. На пачатку 1919 г., г. зн. адразу пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі, Ленін адзначаў, што рэспубліка буферная і патрэбная толькі таму, што мяжуе з варожымі краінамі, а яе ўсходнія губерні (Смаленская, Віцебская і Магілёўская) можна выключыць са складу Беларусі, бо яны злучаныя з Расіяй.

      Заўважым, пры абвяшчэнні БССР 1 студзеня 1919 г. пэўны час (літаральна некалькі тыдняў) яна ахоплівала амаль усю беларускую этнічную тэрыторыю – пяць губерняў (адпаведная пастанова была прынята 30 снежня 1918 г. беларускімі бальшавікамі). Тэрыторыя БССР у такіх памерах нават па самых прыблізных падліках складала больш за 300 000 кв. км з насельніцтвам блізу 10 млн. чалавек.

      Але з увагі на пагрозу, што ў пэўнай сітуацыі Беларусь можа быць адарванай ад Савецкай Расіі з пяццю губернямі, пакінулі толькі дзве з іх. Устаноўку Леніна ажыццявілі на пасяджэнні Цэнтральнага Бюро КП(б) Беларусі 22 студзеня 1919 г., у пратаколе якога Адольф Іофе падкрэсліваў, што бальшавіцкае кіраўніцтва вырашыла стварыць паміж Савецкай Расіяй і імперыялістычным акружэннем (у першую чаргу мелася на ўвазе Польшча) шэраг рэспублік-буфераў, чым быў бы пастаўлены бар’ер націску імперыялістаў.

      Была і другая прычына абмежавання памераў БССР – жаданне ЦК РКП(б) аслабіць у рэспубліцы нацыянальныя тэндэнцыі. Гэтага фактара таксама не хавалі бальшавіцкія кіраўнікі тагачаснай Беларусі.

      «С целью защитить соседей от большевистской заразы нужно было разжечь пагубные националистические чувства и заглушить классовые противоречия. <…> Но когда на тот же путь вступило правительство (на чале са Змітром Жылуновічам. – А.Т.), декретировавшее выделение Белорусской республики, на сцене снова появился белорусский язык. Целесообразность этого акта мы никак понять не можем ни экономически, ни политически, ни этнографически. Положение пяти губерний, вошедших в состав Белорусской республики, ничем существенным не отличается от остальных губерний Советской России. Нам нужно классовое самоопределение, но не искусственное национальное…»

      Такія тэлеграмы слалі бальшавіцкія прадстаўнікі ледзь не з самага пачатку стварэння Савецкай Беларусі. Пры гэтым яны нават прызнавалі канструктыўныя бакі ў існаванні БНР, але толькі для пэўнага гістарычнага моманту.

      Знешнепалітычныя падзеі нават вымусілі Маскву прызнаць немэтазгодным хуткае ўключэнне Беларускай рэспублікі ў склад Савецкай Расіі на правах федэрацыі, бо тым самым ліквідавалася б уся выгада існавання буфераў-рэспублік. Быў прапанаваны метад працяглых перамоў пра федэрацыю.

      5 лютага 1919 г. газета «Звезда» ў рэдакцыйным артыкуле «К итогам съезда Советов Белоруссии» тлумачыла:

      «Почему съезд ограничился только пожеланием

Скачать книгу