ТОП просматриваемых книг сайта:
Голад (зборнік). Кнут Гамсун
Читать онлайн.Название Голад (зборнік)
Год выпуска 1890
isbn 978-985-7165-10-0
Автор произведения Кнут Гамсун
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Электронная книгарня
– Вы не тутэйшы? – спытаў ён.
– Але…
Няўжо ж ён не можа прачытаць нават назву газеты, што ў яго руках?
– З цяжкасцю…
Зрэшты, ён адразу зразумеў, што я не тутэйшы, здагадаўся з вымаўлення. Гэта так проста, бо ў яго вельмі тонкі слых. Начамі, калі ўсе спяць, ён нават дыханне ў суседнім пакоі чуе…
– Але я вось што хацеў спытаць: вы дзе жывяце?
Мне адразу ж захацелася зманіць. Я схлусіў міжволі, сказаў без намеру і задняе думкі:
– На плошчы Святога Улафа, дом два.
– Праўда?
А ён жа ведае на плошчы Святога Улафа кожны камень. Там ёсць фантан, некалькі ліхтароў, дрэвы, ён усё памятае…
– Каторы, вы сказалі, нумар?
Я, змучаны дакучлівай думкай пра газету, вырашыў пакласці гэтаму канец і ўстаў. Таямніца абавязкова павінна была раскрыцца.
– Раз вам няможна чытаць газеты, навошта ж…
– Вы, здаецца, сказалі, што жывяце ў доме нумар два? – працягваў ён, не заўважаючы майго хвалявання. – Свайго часу я ведаў усіх жыхароў у гэтым доме. Як завуць вашага гаспадара?
Каб адчапіцца ад яго, я сказаў першае, што прыйшло ў галаву: прозвішча прыдумаў тут жа, на месцы, каб гэты назола супакоіўся.
– Хапалаці, – сказаў я.
– Ну так, Хапалаці, – кіўнуў ён і дакладна паўтарыў гэтае цяжкое прозвішча.
Я са здзіўленнем глядзеў на яго: ён сядзеў з вельмі сур’ёзным выглядам, і твар у яго быў задуменны. Не паспеў я вымавіць гэтае дурнаватае прозвішча, якое раптоўна прыйшло мне ў галаву, як чалавек асвойтаўся з ім і зрабіў выгляд, што чуў яго раней. Між тым, ён паклаў свой скрутак на лаўку, і я адчуваў, як хваля цікаўнасці захліствае мяне. Я заўважыў, што на газеце былі дзве тлустыя плямы.
– А ваш гаспадар не мараход? – спытаў дзядок, і ў голасе яго не было і ценю кпіны. – Мне памятаецца, нібыта ён матрос!
– Матрос? Прабачце, але, пэўна, вы ведаеце яго брата, а гэты – гандлёвы агент, Ю. А. Хапалаці.
Я думаў на гэтым скончыць размову, але дзядок ахвотна верыў ва ўсё.
– Я чуў, нібыта ён спраўны чалавек? – працягваў ён свае асцярожлівыя роспыты.
– Тое праўда. Кемлівы спадар, выдатны дзялок, – адказаў я. – Агент па продажы ўсялякага ўсяго: брусніцаў з Кітая, пер’я і пуху з Расіі, скуры, драўніны, чарніла…
– Ха-ха, чорт яго бяры! – жвава перапыніў мяне стары.
Гэта рабілася пацешным. Я захапіўся і прыдумляў адну хлусню за другою. Я зноў сеў, забыўся на газету, на таямнічыя паперы, пачаў гарачыцца і перабіваць суразмоўцу. Даверлівасць гэтага маленькага дзядка абудзіла ўва мне нейкае ідыёцкае нахабства: мне нясцерпна хацелася патапіць яго ў хлусні, зламаць ягоны супраціў.
– А ці не даводзілася вам чуць пра электрычны малітоўнік, які вынайшаў Хапалаці?
– Электры… як вы сказалі?
– Пра малітоўнік з электрычнымі літарамі, што свецяцца ў цемры! Гэта грандыёзная справа з абаротным капіталам на шмат мільёнаў крон: там працуюць