Скачать книгу

гэтай кучай з бездапаможнымі дрыготкімі вусікамі дроту паныла луналі паперкі з набраным Асяй чарговым разбітым на акуратныя параграфы тэкстам… Не, Ася не крыважэрная. Па ёй, няхай бы ўсе з Шэрай Будыніны паспелі эвакуявацца. Распаўзціся па бяспечных шчылінах. І ветлівыя маладыя міліцыянты, што дзяжураць на першым паверсе, сочачы, каб не спазняўся народ у Шэрую Будыніну, каб не прасачыўся ў яе запаветнасць нейкі зладзюга ці дурань, што не разумее, якія важныя справы тут робяцца. І цётка-буфетчыца з вечна санлівымі вачыма, падобная да апосума, у якой Ася кожны працоўны дзень купляе кавалак заліўной рыбы і бутэльку «Актывілу», які карысны пры сядзячай працы. І Асіны калегі, усе мілыя, душэўныя людзі, вінаватыя толькі ў тым, што патрапілі працаваць разам з Асяй у адным выдавецтве, якое спецыялізуецца на выпуску брашураў з нормамі, правіламі, зводамі стандартаў ды іншымі рэчамі, якіх Ася аніяк не спадзявалася сустрэць у гэтым жыцці ў такой колькасці з прычыны ўласнае хранічнай неўнармаванасці.

      Але вось ужо чатыры гады пасля інстытута пяць дзён на тыдзень яна іх рэдагуе да шэрых пчолак у вачах, ненавідзячы саму сябе за няздольнасць пайсці адсюль, з грашовай працы… Як яна ненавідзіць гэтую працу, як ненавідзіць сцены, у якіх праводзіць большую частку жыцця!

      Ды ўсё, на што Асі хапіла пасля размеркавання сюды, – гэта на знак пратэсту зрабіць татљ на правым плечуку ў выглядзе жабкі. Але ж не будзеш круглы год за выняткам выходных хадзіць па калідорах з аголенымі плячыма, а ўлетку ў Шэрай Будыніне было горача, як у пазасветнай лазні, супрацоўнікі соўгаліся ў мятых ільняных касцюмах, з апухлымі вачыма, нібыта пакрытымі ільснянай плёнкай, і на татушкі маладых супрацоўніц увагі не звярталі. Магчыма, падсвядомым жаданнем абараніцца тлумачылася і Асіна прыхільнасць да пярсцёнкаў і бранзалетаў… Яе тонкія пальцы былі закаваныя ў бразготкую браню металу і камянёў: вядома, не золата-дыяменты, а камяні напалову высакародныя, напалову простыя. Бастарды ў свеце каштоўнасцяў. Яшма, сердалік, лазурыт, змеявік, кашэчае вока, хрызапраз, аванцюрын… Несуразмерна ейным танклявым рукам вялікія, але кожны – са сваім каменным сэрцам, закаваным у не самыя вытанчаныя аправы… Ну і набор бранзалетаў – плеценыя са скуры, мядзяныя, набраныя з камянёў жа… Часам, калі Ася глядзела на свае складзеныя на стале рукі, з дна свядомасці ўсплывала скептычнае: «Нацюрморт «Мара геолага». Калі – вельмі рэдка – Ася, прыйшоўшы на працу, усведамляла, што забылася надзець свае «цацкі», пачувалася, як пазбаўлены ракавінкі смоўжык.

      Яшчэ другакурсніцай Ася спакусілася прапановай: ехаць з супрацоўнікамі знакамітага выдавецтва «Сокал-прынт», якое праславілася выданнем шыкоўных альбомаў па мастацтву, на пленэр. Выдавецтва адзначала юбілей, і вырашана было зрабіць гэткі ўік-эндны бівуак на маляўнічай лясной палянцы ля возера, з шашлыкамі, са спартыўнымі спаборніцтвамі кшталту перацягвання канату і пляжнага валейболу. А для пантоў – свая газета, у якой бы паведамляліся навіны свецкага мерапрыемства. За тое, што Ася будзе рабіць гэтую сцёбную газетку, абяцалі сто даляраў. Але будучы літрэдактар не

Скачать книгу