ТОП просматриваемых книг сайта:
Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка
Читать онлайн.Название Звычайны шоу-бізнес (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-711-96-08
Автор произведения Юры Несцярэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Тэма дарогі нечакана знаходзіць працяг у выкарыстанні (у межах дадзенага даследавання) мемуараў былога супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі, якія выпадкова маюць дачыненне да нашага героя: «…Разнастайнасць “службовай” да стаўкі музыкаў да месца пражывання ўражвала сваёй арыгінальнасцю. Напрыклад, мелі месца паездкі на матацыкле маркі “Восход” (без каляскі). Сярод мясцовага насельніцтва вёскі Л. лічылася, што тры чалавекі на два колы матацыкла – гэта норма. Прадстаўнікі транспартнай эліты ўласнымі дзеяннямі доўгі час спрабавалі ўнесці папраўку ў рэгіянальныя правілы дарожнага руху аб колькасці пасажыраў, але існавала старажытная мясцовая прыкмета – калі аднекуль у вас за спінай з’яўляецца міліцэйскі “уазік” з мігалкай, гэта значыць, папраўка яшчэ не працуе.
Што робяць дасведчаныя кіроўцы матацыклаў у такіх выпадках? Яны набіраюць абароты. Не заўсёды, праўда, атрымліваецца выруліць на скрыжаванні, і тады даводзіцца ўразацца ў плот бліжэйшага агарода. Па няпісанай інструкцыі, усе тры “наезнікі” збягаюць (дзякуй богу, што засталі ся цэлыя і здаровыя), а “Восход” з паўгода стаіць на так званай “штрафпляцоўцы” мясцовага РАУС, дзе яго памалу разбіраюць на запчасткі. Але, што б хто ні гаварыў, дастаўка музыканта адбылася. Як адбывалася яна і ўва многіх іншых выпадках – у кузавах грузавікоў, у трактарных ці экскаватарных кабінах, у калясках матацыклаў. Карацей, звычайным транспартам тагачаснага шоу-бізнесу…»
Нездарма ў недалёкай будучыні галоўны герой гэтых падзей створыць гурт пад назвай «Апошні шанец». Відаць, акалічнасці існавання ў папярэднім музычным асяроддзі паўплывалі на лад жыцця, светапогляд, адпаведна, і на вы бар назвы наступнага калектыву. Назвы, якая яскрава пад крэсліла жыццёвыя прынцыпы не толькі героя, але і пакалення ў цэлым…
P. S. Клуб вёскі Л., які знаходзіўся пры дарозе ў кірунку з мястэчка Б. у мястэчка К., у хуткім часе зачынілі з-за аварыйнага стану будынка, а музычнае абсталяванне перадалі ў падшэфную школу райцэнтра (гл. Архіў прыдарожных установаў).
Квіткі да апошняга шанцу
Лёха быў маім лепшым сябрам на першым курсе. З пер шых дзён нашага знаёмства мы фанатычна рвалі струны на гітарах, пісалі паэмы і ўвогуле не дужа разумелі – навошта нам здаўся гэты дыплом інжынера. Напрыканцы гэтага самага курса трэба было вызначацца – ці варта працягваць далей навучанне? Вырашана было паехаць на праслухоўванне ў музычную вучэльню – Лёха выпадкова знайшоў абвестку ў газеце і прынёс мне.
Мы трэсліся на нейкіх электрычках усю ноч і ранкам па трапілі на сталічны чыгуначны вакзал. Пабадзяліся па залах чакання, якія на пачатку 80х мелі дастаткова правінцыйны выгляд, папілі нейкіх сумніўных напояў у брудным вакзальным