ТОП просматриваемых книг сайта:
Навелы. Андрэ Маруа
Читать онлайн.Название Навелы
Год выпуска 0
isbn 978-985-90386-5-5
Автор произведения Андрэ Маруа
Жанр Зарубежная классика
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
– А «Кэнікот»? – ізноў запытаў Жан Манье.
– Дваццаць восем, – адказала Гертруда Оўэн.
За дзвярамі пачуўся гучны голас. Увайшоў Гары Купер. Жан Манье падняўся.
– Справы – дрэнь! – паведаміў Гары Купер. – Курс акцый упаў на дваццаць працэнтаў. І знаходзяцца ж дурні, якія не вераць, сцвярджаюць, што гэта не крызіс!
– Гэта крызіс! – прашаптаў Жан Манье і выйшаў.
– Пагарэў, небарака! – сказаў Гары Купер.
– Так, – згадзілася Гертруда Оўэн. – Абанкруціўся. Мне пра гэта гаварыла Фані. Яна сёння ж кіне яго.
– Нічога не зробіш, – прабурчаў Гары Купер. – Крызіс.
Прыгожыя бронзавыя дзверы ліфта бясшумна зачыніліся.
– Уніз! – загадаў Жан Манье.
– Ну як «Стыл»? – пацікавіўся хлопчык-ліфцёр.
– Пяцьдзесят дзевяць, – адказаў Манье.
Ён купляў гэтыя акцыі па сто дванаццаць даляраў. Пяцьдзесят тры даляры страты на кожнай. І з другімі яго акцыямі не лепш. Ён уклаў у іх усю сваю невялікую маёмасць, набытую ў Арызоне. У Фані ж ніколі не было і цэнта. Так, гэта канец… Апынуўшыся на вуліцы, ён шпарка пайшоў да метро, прабуючы ўявіць сабе будучыню. Пачынаць усё спачатку? Гэта магчыма, калі б Фані праявіла цярпенне і мужнасць. Ён успомніў, як ён змагаўся, як пасвіў жывёлу ў стэпах Арызоны і даволі скора разбагацеў. Зрэшты, яму ўсяго толькі трыццаць год. Але ён ведаў, што ў Фані літасці няма.
Так яно і здарылася.
Калі назаўтра раніцай Жан Манье прачнуўся ў поўнай адзіноце, ён адчуў, што сілы яго пакідаюць. Хоць Фані была і бяздушная жанчына, але ён яе любіў. Негрыцянка прынесла яму снеданне – рэдзенькую кашу ў талерачцы, лустачку дыні, і папрасіла грошай.
– Дзе гаспадыня, містэр?
– Паехала.
Ён даў ёй пятнаццаць даляраў і падлічыў, што ж у яго засталося. Даляраў шэсцьсот, нават меней. Можна пражыць месяцы два, нават тры… А потым? Ён паглядзеў у акно. Апошнім часам, амаль кожны дзень, у газетах пісалася пра самагубствы. Банкіры, служачыя, біржавыя спекулянты, пацярпеўшы крах, выбіралі смерць як адзіны ратунак. Скінуцца з дваццатага паверха? Колькі секунд? Тры? Чатыры? Кроў на асфальце і раструшчанае цела… А калі не памрэш адразу? І ён уявіў сабе страшэнныя пакуты, паламаныя косці, садранае мяса… Уздыхнуўшы, ён узяў пад паху газету і пайшоў у рэстаран. І вельмі здзівіўся, што з апетытам з'еў блінцы, палітыя кляновым сіропам.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.