Скачать книгу

усходніх моў Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1900-я гады выкладаў там жа мангольскую і маньчжурскую мовы. Супрацоўнічаў з Азіяцкім музеем Расійскай акадэміі навук. Быў першым рэктарам Петраградскага інстытута жывых усходніх моў (у 1920—1922 гадах). У 1923 годзе Котвіча абіраюць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. Гэта былі гады станаўлення савецкага ўсходазнаўства. У інстытуце жывых моў выкладалі знакамітыя ў будучым вучоныя. Сярод іх – і аўтар папулярнай сярод рускай інтэлігенцыі ў 1960—1970-я гады канцэпцыі “ўсходняга Рэнесансу” Мікалай Восіпавіч Конрад. Вучыліся, авалодвалі ўсходнімі мовамі перакладчыца з японскай Ганна Глускіна, пісьменнік Веніямін Каверын, вядомы савецкі ўсходазнавец Аляксандр Гальперын… Але ў 1923 годзе Котвіч пакідае Петраград, пераязджае ў Польшчу. Можа быць, і на шчасце. Бо рэпрэсій 1930-х гадоў, хутчэй за ўсё, і яму б не мінуць. Рэдагуе польскі “Усходні штогоднік”. Працуе прафесарам кафедры філалогіі Старажытнага Усходу Львоўскага ўніверсітэта. У 1923—1936 гады ўзначальвае польскае ўсходазнаўчае таварыства. У 1927 годзе лідчаніна абіраюць акадэмікам Польскай акадэміі навук. Ужо пасля смерці Уладзіслава Людвікавіча (а не стала Котвіча ў кастрычніку 1944 года) выйшлі яго працы “Юзаф Кавалеўскі – арыенталіст” і “Даследаванні па алтайскіх мовах”. Першая – у Варшаве, а другая – у Маскве.

      Ліда – радзіма рускага літаратуразнаўца і тэатральнага крытыка Пятра Когана (нарадзіўся ў чэрвені 1872 года). У 1921—1929 гадах – прэзідэнт Акадэміі мастацкіх навук. Працаваў у Наркамасветы РСФСР. Сем (!) выданняў займела яго кніга “Нарысы па гісторыі старажытных літаратур. Т. 1. Грэчаская літаратура”. Аўтар грунтоўных манаграфій пра М. Горкага, А. Чэхава, У. Шэкспіра, А. Грыбаедава. Шырокі розгалас у навуковым свеце атрымала яго праца “Бялінскі і яго час”, выдадзеная ў 1923 годзе.

      …Расповед пра даўно забытых знакамітых ураджэнцаў Ліды можна доўжыць і доўжыць. Імёнаў, вартых увагі, сапраўды дзясяткі… Шкада, што ў стварэнні шырокай выхаваўчай прасторы для школьнікаў, падлеткаў так рэдка яны згадваюцца. Мясцовыя, блізкія, родныя прыклады служэння Айчыне і развіццю грамадства – хіба ж гэта не ўражлівы вопыт для руху наперад?

      Лынтупы і ваколіцы

      Старажытнае мястэчка Лынтупы, што за 42 кіламетры на захад ад Паставаў, мае сваю сапраўдную энцыклапедыю. Такой мне ўяўляецца кніжка мясцовага настаўніка Іосіфа Быхаўца. Выдадзеная на пачатку 1990-х, яна мне першай і адкрыла ўнікальнае паселішча. Аўтар дасведчана, з веданнем справы расказаў пра далёкае тады для мяне і, лічы, зусім невядомае мястэчка… Атрымліваецца, што не абавязкова быць вучоным з высокімі ступенямі, галоўнае – ведаць і любіць край. А яшчэ, каб стаць такога кшталту энцыклапедыстам, усяго толькі і трэба, што пражыць у адной мясціне ўсё жыццё.

      Лынтупы. Палац

      А з цягам часу і сустрэчы былі з Лынтупамі, і вандроўкі я здзяйсняў па іх ваколіцах. І пэўныя памяткі пра ўраджэнцаў гэтай старонкі назбірваліся.

      Калі яшчэ ў Лынтупах жыло мо ўсяго толькі

Скачать книгу