ТОП просматриваемых книг сайта:
Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч
Читать онлайн.Название Леаніды не вернуцца да Зямлі
Год выпуска 1962
isbn 978-985-02-1550-5
Автор произведения Уладзімір Караткевіч
Жанр Литература 20 века
Серия Збор твораў
Издательство Электронная книгарня
– Маша, – умольна сказаў Андрэй, – ты не горш за мяне ведаеш, што я не свіння. Я быў з табою. Толькі з табою. Сорам табе казаць такое. Я не кахаю, але я вельмі добра стаўлюся да цябе. I я не хацеў бы гэтым засмучаць цябе.
Жанчына прыкусіла губу:
– У мяне неўроз сэрца ад кахання да цябе. А ты… Божа мой. Я ўпершыню адчуваю сілу кахання і рэўнасці. Мне жыцця не хопіць для кахання. Я баюся, што цябе ў мяне адбяруць. Я ўсё аддала табе. Я да цябе стаўлюся вельмі чыста, сумленна, пакорліва. І каму, каму аддала я сэрца?
Яна казала гэта, напэўна, амаль шчыра, але манера вымаўляць словы была вельмі тэатральнай. Бываюць людзі, у шчырасць якіх менавіта з гэтай прычыны нельга паверыць.
Грынкевіч узяў яе пад бараду і павярнуў да сябе.
– Ты толькі дарэмна мучыш сябе, Маша. Нічога такога няма. I не будзе. Табе проста падабалася спачатку, што я так смешна апраўдваюся перад табой. А цяпер ты прывыкла. Ты проста катуеш мяне гэтымі вечнымі падазрэннямі. Я цяпер нават думаю, што, калі я ажанюся, ты ператворыш маё жыццё ў пекла. А я хачу жыць. У жыцці і без кахання досыць многа добрага.
Яна раптам ударыла кулачком па камлі маладзенькай бярозкі. Воблачка снегу асыпалася з галін, укрыла ім плечы, іскра мі заззяла ў яе валасах.
Але яшчэ больш заззялі яе вочы.
– Ну вядома, цяпер яшчэ і гэта. Шукаеш прычыны, каб пазбавіцца ад мяне? О, вядома! Я гэта даўно заўважыла! Такі сухі і такі злосны. Божа, а я яшчэ кахаю яго! Не веру табе! Ёсць другая… другая!
– Марыя, – пакутліва прамычаў Андрэй, – ну нашто ты так мяне мучыш. Дарэмна ж гэта ўсё. Хто на мяне паглядзіць?
Не кажучы пра мяне.
– Маўчы, – амаль вiскнула яна. – Хлусня ўсё.
Грынкевіч уздыхнуў.
– Як мне ўсё гэта абрыдла, – сказаў ён. – Ведаеш, яшчэ дзве такія сцэны, і я сапраўды завяду сабе другую. Каб хоць недарэмна падазравалі.
– Добра, – сказала яна, – я, здаецца, зраблю такі самы ўчынак.
Знерваваны да апошняга, Андрэй рэзка павярнуўся і накіраваўся прэч ад яе, да маленькага будынка курсаў, які стаяў у глыбіні двара, непадалёк ад ампірнага дома інстытута.
Завярнуўшы за рог будыніны, ён злосна плюнуў і ўпершыню падумаў, што, бадай, сапраўды, думка аб шлюбе – лухта і што, калі Марыя будзе і далей катаваць яго рэўнасцю, – трэба канчаць.
З гэтай думкай ён таргануў дзверы, падняўся па сходах на другі паверх і на хвіліну спыніўся перад уваходам, адчуваючы, што спазніўся.
Верх вялізнага акна на пляцоўцы быў вітражны: нейкія дэкадэнцкія лілеі, сітнягі, яблыкі, качкі ў палёце. Каляровыя плямы святла ляжалі на фігуры Андрэя.
Бадай, не варта было заходзіць. Але ў скверыку перад інстытутам была Марыя, а бачыць яе цяпер было горш за смерць.
I ён ірвануў дзверы.
У вялікім пакоі для адпачынку стаяў пах тытунёвага дыму. Прыбіральшчыца выкідвала з попельніц недакуркі ў вядро.
Грынкевіч павесіў паліто на вешалку і толькі пачаў прычэсвацца, як з канцылярыі выглянула Галіна Іванаўна, завуч. З камічным непакоем пляснула далонямі:
– Андрэйка, ты што ж гэта