Скачать книгу

венгерскіх вайсковых падраздзяленняў. Каралю Венгрыі ўдалося сабраць каля 16 тысяч жаўнераў, якія ў лютым авалодалі польскім лагерам пад Кошыцамі. Там пры пасрэдніцтве Казіміра Ягайлавіча і была заключана мірная дамова. Ян Ольбрахт прызнаваў Уладзіслава каралём Венгрыі, але атрымліваў правы на трон у выпадку яго бяздзетнай смерці. За адмову ад сваіх прэтэнзій пад яго ўладу перадавалася Глагоўскае княства, а ў недалёкай будучыні павінны былі перайсці Алясьніцкае і Апаўскае княствы, а таксама гарады Карнюў, Тошэк, Бытам, Козле і Глубчыцэ. Гэта азначала прызнанне за Янам Ольбрахтам значнай часткі Верхняй і Ніжняй Сілезіі (паводле сённяшняга разумення), і гэта – незалежна ад Чэшскага каралеўства, разам з тытулам вярхоўнага князя Сілезіі.

      Каралевіч Ян Ольбрахт, аднак, быў асобай энергічнай і з досыць падступнайнатурай. Ён не трымаўся слепа прынцыпу, што pacta sunt servanda. Ён зусім не спяшаўся пакідаць венгерскую тэрыторыю і дзейнічаў так супраць волі бацькі, які адмовіў яму ў падтрымцы. Ян Ольбрахт тлумачыў сваё перабыванне, якое крыху зацягнулася, вясновымі разлівамі рэк. Спачатку ён абяцаў адысці да велікодных святаў. Гэтага абяцання ён не стрымаў. Наадварот, у давяршэнне ўсяго ён пачаў тытулавацца каралём Венгрыі. Да новага змагання за венгерскі трон Яна Ольбрахта схілілі звесткі аб цяжкай хваробе Уладзіслава. У Польшчы быў абвешчаны збор наймітаў, у выніку якога яму ўдалося сабраць пад сваімі сцягамі каля 7 тысяч жаўнераў. Зноў распачаліся ваенныя дзеянні.

      З 30 ліпеня ў аблогу быў узяты Стропкаў. 8 верасня горад здаўся. Адначасова працягвалася блакада Кошыц, якія ўдалося вызваліць у сярэдзіне верасня. Часовыя праблемы Уладзіслава з Габсбургамі не дазвалялі яму ўзяцца адразу за вырашэнне справы з Янам Ольбрахтам. Толькі ў снежні Уладзіслаў змог прадпрыняць больш рашучыя дзеянні супраць свайго брата. У сярэдзіне гэтага месяца яму ўдалося сабраць пад Кошыцэ 18-тысячную венгерскую армію. Сілы Яна Ольбрахта былі ўжо моцна патрапаныя і налічвалі не больш за 4 тысячы чалавек. 1 студзеня пад Прэшавам, дзе размяшчалася стаўка Яна Ольбрахта, разыгралася вырашальная бітва. Польскае войска ў ёй пацярпела паразу. Загінула каля 500 палякаў, у той час калі страты венграў ацэньваліся толькі на 11 забітых. Пасля бою горад Сабінаў перайшоў на бок Венгрыі. Сам Ян Ольбрахт яшчэ спрабаваў бараніцца за мурамі Прэшава. Аднак ён хутказразумеў безнадзейнасць свайго становішча і здаўся на міласць Уладзіслава.

      Капітуляцыя польскага каралевіча адбылася на варунках Кошыцкай дамовы. Пакорлівы лёсу Ян Ольбрахт быў суправаджаны венгерскім палкаводцам Іштванам Запольем да польскай мяжы. Яго амбітным планам надышоў канец. Былі перакрэслены таксама вялікія дынастычныя планы Казіміра Ягайлавіча. Ход барацьбы паміж Уладзіславам і Янам Ольбрахтам выразна адлюстроўваў, якой слабой знутры была сама дынастыя. Не ставала кансалідацыі, адзінства мэтаў, задач і дзеянняў. Падначаленне Венгрыі Уладзіславам цалкам марнавала тую выгаду, якую Польшча магла мець у выпадку,

Скачать книгу