ТОП просматриваемых книг сайта:
Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Читать онлайн.Название Бітва пад Оршай 1514 года
Год выпуска 2000
isbn 978-985-99340-1-8
Автор произведения Пётр Друждж
Жанр История
Издательство Электронная книгарня
Няўдача пад Козьмінам асабліва не паўплывала на ход выправы, а яе маштабы пазней былі моцна перавялічаны. Насуперак сцвярджэнню, што “ў часы караля Ольбрахта шляхтавынішчылася”, страты ў людзях былі нашмат меншыя, чым пазней уяўлялася. Сапраўды, было згублена каля 6 тысяч падвод, але затое выратавана амаль уся артылерыя. Так ці інакш, кароль вяртаўся на радзіму хворы і стомлены, са здэмаралізаваным войскам. Турэцкая выправа нават без спаткання з туркамі на полі бою скончылася фіяска.
Зразумела, Турцыя не магла не скарыстацца шанцам ударыць па аслабленай Польшчы. У 1498 г. адбыўся напад туркаў з удзелам татар. Увесну са згоды султана Баязэта дваццацітысячнае турэцкае войска прыбыло на Днестр і пад Хоцімам пераправілася на паўночны бераг ракі. Пасля кароткага адпачынку нападнікі рушылі ў свой знішчальны паход. На Падоллі былі здабытыя Чорткаў і Рагатын. 13 мая туркі з’явіліся пад Львовам. Тут яны, аднак, задаволіліся толькі спальваннем прадмесцяў. У гэты ж час два перадавыя турэцкія атрады дасягнулі Санока і Ланцута. Амаль нідзе туркі не сустракалі супраціву. Скліканае каралём паспалітае рушэнне сабралася толькі ўлетку. Выключэннем стала сутычка з палякамі пад Пшэмыслем. Пасля гэтага турэцкая армія спакойна, без перашкод адступіла з польскай тэрыторыі. Чарговы набег, які быў непасрэдным наступствам малдаўскай выправы, адбыўся восенню гэтага ж года. Заахвочаныя поспехам папярэдняй вылазкі, туркі паявіліся ў лістападзе ў складзе 20 тысяч лёгкай конніцы. Рэйд турэцкага войска на гэты раз ішоў праз Галіч, Жыдачаў, Драгобыч, Санок. Жыхары атакаваных зямель хаваліся ў гарах і ўмацаваных месцах. Зноў туркі паявіліся пад Львовам. На шчасце, надыходзячая хуткімі тэмпамі зіма прывяла да паспешлівага адступлення турэцкага войска. На гэты раз ім не ўдалося закончыць выправу паспяхова. Каля Днестра надышлі моцныя