Скачать книгу

Дубровіч.

      І адразу на дзвярах загарэўся кружок зялёнага колеру.

      У бібліятэку рашуча ўвайшла ягоная жонка Бярозка Дубровіч, прыгожая, смуглявая. Учора, як помніцца, яна была ў адзенні ангельскай лэдзі віктарыянскай эпохі, сёння ж перад Дубровічам стаяла антычная афінянка – у белай падоўжанай туніцы, з бліскучым, ці не срэбным, вяночкам на чорных валасах.

      – Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне, Адзіны? – прывітала яна мужа, пяшчотна пацалаваўшы яго ў скроню.

      Вялікая Эра Плюралізму (або ВЭП, як любілі гаварыць сябры Гая Дубровіча – маладыя энергічныя фізікі) зрабіла адносіны паміж мужчынам і жанчынай больш гнуткімі, болып рухомымі і нестандартнымі. Той, хто хацеў, меў адну жонку і адпаведна аднаго мужа. Такіх сем'яў (прынамсі, у Індаэўрапейскай Канфедэрацыі) была большасць. Але меліся і так званыя пашыраныя сем'і, дзе разам, у шчасці і ў поўнай згодзе, жылі тры мужчыны і тры жанчыны. Мужы і жонкі ў пашыраных сем'ях звярталіся адно да аднаго са словамі: «Каханая», «Каханы». Гай Дубровіч і Бярозка Дубровіч былі адналюбамі, вось чаму Бярозка сказала, пяшчотна і мілагучна: «Адзіны».

      Гай пацалаваў жонку. Яна ўважліва паглядзела на яго, пацёрлася шчакой аб ягоны плячук, потым твар спахмурнеў.

      – Ведаеш, Гай, не вельмі добрыя навіны…

      – Зноў нехта бачыў мяне ў ідыёцкім сне? – не даў ёй дагаварыць Гай.

      – Так. Тэлефанавала Вера Хрысцінюк… Голас у Бярозкі быў нясмелы, прыдаўлены.

      – І што ж?

      – Казала, што прыснілася ёй ядзерная катастрофа. Казала, што ўсе мы паспелі забегчы ў сховішча, нават таўстун Каласоўскі, а ты чамусьці не ўскочыў за бранірованыя дзверы. Не змог. І разам з табой там, пад ядзерным выбухам, застаўся ксёндз Баляслаў.

      – Ксёндз? – здзівіўся Дубровіч.

      – Але. Ксяндза цяжка параніла. Нейкая цяжкая стальная бэлька ўпала на грудзі. Ён сваёй крывёю намаляваў на зямлі крыж, пацалаваў яго і памёр. А ты… Вера Хрысцінюк бачыла, як ты стаў на калені, горка плакаў і прасіў, каб цябе ўпусцілі ў бамбасховішча. Ды ніхто не адчыніў дзверы. А ты ўсё стаяў на каленях і прасіў, прасіў…

      – Перастань, – рэзка сказаў Гай Дубровіч. – Ты ж бачыш, што мне непрыемна слухаць.

      – Прабач, Адзіны, – пачырванела Бярозка. – Я не хацела… Але ж такі сон… Прашу цябе – будзь асцярожны… Пастарайся гэтымі днямі нікуды не выходзіць з дому, пасядзі над сваімі рукапісамі, пагуляй з Чарлі ў шахматы…

      Чарлі быў хатнім робатам Дубровічаў – вялікае металічнае цела, чырвоныя пранізлівыя вочы, хрыплы, як прастуджаны, голас.

      – Гуляць з гэтай бляшанкай? – Гай крыва ўсміхнуўся.

      – Робата мы маем права замяніць толькі праз чатыры месяцы, – напомніла Бярозка, радуючыся, што размова аддаляецца ад злашчаснага сну.

      Ды, відно па ўсім, у галаве ў Гая моцна засела навіна, прынесеная жонкай. Ён пстрыкнуў пальцамі, што рабіў у хвіліны душэўнага ўзрушэння, спытаў:

      – Скажы, Адзіная,

Скачать книгу