Скачать книгу

Бегалі яны вакол мяне, як сабакі, гаўкалі на мяне, а я – хоць бы хны, маўчу, аддаю чэсць, а левая рука – па шву. Лютавалі яны так з паўгадзіны, потым палкоўнік падбег да мяне і як зараве: «Ты ідыёт ці не ідыёт?» – «Так точна, пан палкоўнік, ідыёт». – «На тры тыдні пад строгі арышт, два посных дні на тыдзень, месяц карцэру ў казарме, на двое сутак у козлы! Пад замок зараз жа і не даваць яму жэрці! Звязаць яго! Паказаць яму, што дзяржаве ідыёты не патрэбны. Мы табе, мярзотнік, выб’ем з мазгаўні газеты!» На гэтым палкоўнік сваю казань закончыў. А пакуль я сядзеў пад арыштам, у казарме тварыліся дзівосы. Палкоўнік увогуле забараніў салдатам чытаць, нават «Пражскую афіцыйную газету». У салдацкай крамцы забаронена было нават загортваць у газеты сасіскі і сыр. I вось з гэтага часу салдаты і пачалі чытаць. Наш полк адразу зрабіўся самым начытаным. Мы чыталі ўсе газеты, і ў кожнай роце складалі вершыкі і песенькі супраць пана палкоўніка. А калі што-небудзь здаралася ў палку, заўсёды знаходзіўся які-небудзь дабрадзей, які даваў у газету нататку пад назвай «Катаванне салдат». Мала таго, пісалі дэпутатам у Вену, каб яны іх прыструнілі, а тыя пачалі падаваць запыты ў парламент – адзін за адным – пра тое, што наш палкоўнік – звер і да таго падобнае. Нейкі міністр паслаў да нас камісію, каб гэта расследаваць, і ў выніку Франта Генчл з Глубокай атрымаў два гады турмы, бо гэта менавіта ён паскардзіўся ў Вену дэпутатам парламента на палкоўніка, які даў яму поўху на вучэбным пляцы. Калі камісія выехала, палкоўнік выстраіў усіх нас, увесь полк, і аб’явіў, што салдат ёсць салдат, ён павінен трымаць язык за зубамі і служыць, а калі каму гэта не падабаецца, то гэта парушэнне субардынацыі. «А вы, нягоднікі, думалі, што вам камісія паможа? – сказаў палкоўнік. – Хрэн яна вам дапамагла! А цяпер хай кожная рота прамаршыруе перада мной і на ўвесь голас паўторыць тое, што я сказаў!» I мы ішлі, рота за ротай, раўненне направа, на палкоўніка, рука на рамяні вінтоўкі, і гарлапанілі што моцы: «Мы, нягоднікі, думалі, што нам гэта камісія дапаможа. Хрэн яна нам дапамагла!» Пан палкоўнік рагатаў, аж за пуза хапаўся. Але вось пачала дэфіліраваць адзінаццатая рота. Ідзе, адбіваючы крок, але падыходзіць да палкоўніка і ні мур-мур. Маўчыць, ані гуку. Палкоўнік пачырванеў, як рак, і завярнуў яе назад, каб паўтарыла ўсё спачатку. Адзінаццатая зноў маршыруе і маўчыць. Праходзіць рад за радам, усе дзёрзка глядзяць у вочы палкоўніку. «Ruht!» – камандуе палкоўнік, а сам кідаецца па двары, хвошча сябе плёткай па боце, а потым раптам спыніўся ды як загалосіць: «Abtreten!» Сеў на сваю клячу і – за браму.’Чакалі мы, чакалі, што ж будзе з адзінаццатай, а нічога не робіцца. Чакаем дзень, Другі, тыдзень – і ўсё нічога. Палкоўнік у казармах увогуле не з’явіўся, а салдаты і рады былі, ды і унтэры, і афіцэры таксама. Нарэшце нам прыслалі новага палкоўніка, а пра старога расказвалі, што ён апынуўся ў нейкім санаторыі, бо ўласнаручна напісаў допіс пану імператару, што адзінаццатая рота ўзбунтавалася.

      Набліжаўся час пасляабедзеннага абходу. Ваенны лекар Грунштэйн хадзіў ад ложка да ложка, а за ім фельчар з нататнікам.

      – Мацуна!

      – Тут!

      – Клісцір

Скачать книгу