ТОП просматриваемых книг сайта:
Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Мільярд удараў (зборнік)
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6800-81-1
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Драматургия
Издательство Электронная книгарня
Разбудзіў яго Крэз. Ужо, пэўна, даўно развіднелася, сонечны прамень прабіваўся праз запыленае шкло. Крэз сказаў, што назбіраў тое-сёе на стол.
«Вас, я бачу, падмаладзілі», – дадаў ён іранічна.
«На беразе я зваліўся з абрыву. Толькі і ўсяго», – не стаў развіваць далей гэтую тэму Слядак.
«Вы калі едзеце?» – спытаў стары нерашуча.
«Што, надакучыў?»
«Ды не. Жывіце. Тут і пагаварыць няма з кім».
«Значыць, еду сёння, – падвынікаваў Слядак. – Якраз пасля абеду тут пройдзе цягнік».
«У вас сабачая работа», – заўважыў стары.
«Затое я многа бачу».
«Жыццё – гэта бруд. Няма чаго і бачыць».
«Я чуў, што вас пагражалі падпаліць, – сказаў Слядак. – Вы б асцерагаліся».
«Не мае сэнсу. Мяне абкрадвалі некалькі разоў, забіралі апошняе, а калі вырашаць пусціць «чырвонага пеўня», то ўсё роўна не ўберажэшся».
«Займелі б якую зброю».
Крэз махнуў рукой.
Праз гадзіну Слядак пайшоў з мэтай забраць з сейфа свой рэвальвер і развітацца з Шэрыфам. Той сядзеў у сваім крэсле і начыняў пісталетную абойму патронамі.
«Чулі, ноччу стралялі?» – спытаў Шэрыф.
«Не, – адказаў Слядак. – Я моцна спаў».
«Стралялі па мне».
Слядак уважліва ўгледзеўся ў змрочны твар участковага. «I што?»
«Я заваліў аднаго. Гэта людзі Ларыёна. Вы ўсё роўна з'язджаеце, так што гавару вам як ёсць. Цяпер я тут доўга не працягну».
«Вас возьмуць на службу ў любым іншым месцы. Я магу закінуць за вас слова. А пакуль пастукайце па дрэве».
«Ну не. Адсюль я не пабягу. Не дачакаюцца».
«Чым жа вы ім так не ў масць?» – спытаў Слядак.
«Здараецца, што белыя ідуць на супраціў: падпальваюць дамы дробных наркагандляроў. Ці быў выпадак – «замачылі» аднаго. Я не вельмі рэагую на гэта, таму тут стаў лішні».
«Д'ябла б пабраў гэты свет», – з горыччу адзначыў Слядак.
«Ён, пэўна, і пабраў», – усміхнуўся Шэрыф.
Яны памаўчалі. Абойма пстрыкнула і ўвайшла на свае месца.
«Вы, пэўна, ведаеце, што апошняя так званая «канкіста» пракацілася тут пяць гадоў назад, – сказаў Шэрыф. – Мяркую, чарговая ўжо на падыходзе. Так што самі разумееце, мае жыццё будзе яшчэ менш значыць, чым любога з гэтых нашых прыхадняў. А большасць з іх, між іншым, пятая калона. Вось толькі мясцовым белым я сапраўды не пазайздрошчу».
Слядак уважліва слухаў. Ён, вядома, ведаў, што такое «канкіста» і чым звычайна яна заканчвалася. Узброеныя банды з усходу – там быў цэнтр іх рэгіёна Еўрабіі, саслабелы і недзеяздольны, – урываліся ў паселішчы і дробныя гарады, дзе падобна старажытным канкістадорам (адсюль і «канкіста») учынялі гвалт. У гэтага гвалту было два напрамкі: рабаўніцтва харчовых прадуктаў ды наркотыкаў і захоп белых жанчын і рабоў на ўсход, дзе іх адпаведна выкарыстоўвалі.
«Дарэчы, – сказаў Шэрыф, – мне ўрэшце ўдалося «прабіць» тых «хімічак», пра якіх