ТОП просматриваемых книг сайта:
Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова
Читать онлайн.Название Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-58-5
Автор произведения Ксенія Шталенкова
Издательство Электронная книгарня
Ён быў малады і вельмі неблагі сабой, хаця велічэзным ростам альбо празмернай глыбінёй голасу, як магла пачуць Яўгенія Канстанцінаўна, калі ён звярнуўся да гімназістаў, не адрозніваўся. Аднак жа было нешта асаблівае ў разлёце яго броваў ды развароце плячэй, ды такое, што ўсе цыгарэты былі ўраз патушаныя, а вагон адразу ж праветраны. Усё і ўся дзіўным чынам быццам бы паменшылася ды расступілася перад гэтым панам. Калі ён праходзіў міма стала, занятага Пракшынымі, Яўгенія Канстанцінаўна паспешліва адвяла позірк, каб выпадкова не праслыць тым, што яе бабуля звычайна называла «разява». А вось Тэдзі, як і адпавядае psu, што добрасумленна сцеражэ сваіх гаспадароў, вырваўся з кошыка і паспрабаваў кінуцца на незнаёмца. Той павёў сябе дзіўна. Замест таго, каб прынамсі падскочыць ад нечаканасці, як на яго мейсцы зрабіў бы любы колькі заўгодна вытрыманы і рахманы чалавек, гэты толькі рассмяяўся і нават працягнуў сабаку руку. Тэдзі з незадаволеным вуркатаннем рэтыраваўся назад да Яўгеніі Канстанцінаўны.
– Тадзік, Тадзік!
Яна пакруціла галавой.
– Выбачайце? – з усмешкай звярнуўся да панны Пракшыной незнаёмец.
– Што? – не зразумела яна.
– Вы гэта мне? – ён, здаецца, быў крыху навязлівы.
– Я размаўляла з сабакам, – адклікнулася Яўгенія Канстанцінаўна.
– Вы клічаце яго Тадзікам?
– Сабаку клічуць Тэдзі.
– Але ж Тэдзі – гэта не толькі Тэадор, аднак і Тадэвуш, ці не так? – хітра прыжмурыў рысіныя вочы незнаёмец, што рашуча не спадабалася панне Пракшыной.
– Вельмі магчыма.
– Даволі смела, – кпліва заўважыў той.
– Што менавіта? – непрыхільна прыўзняла брыво Яўгенія Канстанцінаўна.
– Называць сабаку ў гонар героя паўстання, – ён нават не думаў сунімацца.
– Даволі смела дзяліцца з незнаёмымі людзьмі сваімі сентэнцыямі, – парыравала яна.
– Мяркую, што для таго я маю некаторыя падставы, бо мы, відаць, усе трое цёзкі, – дзёрзка абвясціў малады чалавек і звярнуўся цяпер да татухны: – Андрэй Вікенцьевіч Падгорскі.
– Які ж вы ў такім выпадку цёзка?
– Маё поўнае імя – Андрэй Тадэвуш Банавентура, таксама названы ў гонар героя, праўда, я аддаю перавагу ўсё ж першаму імені. Мне думаецца, яно пазбаўлена непатрэбнага кансерватызму.
– Пракшын, Канстанцін Мікалаевіч, – заспяшаўся прадставіцца татухна, пакуль яго дачка не адхіліла маладога чалавека, які падаўся пану Пракшыну, нааадварот, вельмі прыемным. – А гэта мая дачка, Яўгенія. З нашым гадаванцам вы ўжо знаёмыя. Ці магу я вас запрасіць далучыцца да нас у знак выбачэння за дзёрзкасць маіх сямейнікаў?
– Баюся, я не змагу